Кірыл Кірыленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Кірыленка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 кастрычніка 2000(2000-10-08)[1][2] (23 гады)
Рост 180 см
Вага 72 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Дынама Берасьце 11 (0)
2019 БАТЭ 0 (0)
2019—2020 Карпаты 4 (0)
2020 Алімпік Данецк 2 (0)
2021—2022 Тарпэда-БелАЗ 32 (1)
2022—2023 Брашоў[d] 7 (0)
2023 Нафтан 21 (2)
2024—4 Славія Мазыр 4 (2)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 5 (0)
2019—2021 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Кірыл Кірыленка (нарадзіўся 8 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». У канцы 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль, у трох матчах забіў два галы.

Да сэзону 2017 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Менску». У сакавіку 2017 году, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасьці да Кірыленкі з боку берасьцейскага «Дынама». 2 красавіка 2017 году было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад берасьцейцаў[5]. 30 красавіка таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць мазырскай «Славіяй» (3:1). У сэзоне 2017 году пераважна спаборнічаў у складзе дублю «Дынама». За галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і толькі адзін у Кубку. Канец сэзону 2017 году прапусьціў праз пашкоджаньне. У першай палове сэзону 2018 году прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выходзіў на замену. Аднак з жніўня гуляў толькі за дубль.

У студзені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскае «Дынама»[6]. У лютым 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Зэніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[7], дзе выступаў за дубль. У ліпені 2019 году пасьля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт зь львоўскімі «Карпатамі»[8]. Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Карпаты»[9].

У ліпені 2020 году стаў гульцом данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. На полі зьяўляўся зрэдку, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 году кантракт з «Алімпікам» быў скасаваны[11]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом каманды[12]. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену.

У жніўні 2022 году перайшоў у румынскі «Брашоў»[13]. У красавіку 2023 году вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да складу наваполацкага «Нафтана»[14]. У сьнежні 2023 году перайшоў у мазырскую «Славію»[15].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У студзені 2017 году з трыма галамі быў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Разьвіцьця», які ладзіўся ў Менску. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) ў адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

10 верасьня 2019 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 5 0
2018 Найвышэйшая ліга 6 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]