Кірыякас Міцатакіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыякас Міцатакіс
24 чэрвеня 2013 — 27 студзеня 2015
11 студзеня 2016 — 8 ліпеня 2019
Папярэднік Яніс Плякіятакіс[d]
Наступнік Алексіс Цыпрас
8 ліпеня 2019 — 25 траўня 2023
Папярэднік Алексіс Цыпрас
Наступнік Яаніс Сармас[d]
з 26 чэрвеня 2023
Папярэднік Яаніс Сармас[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 сакавіка 1968(1968-03-04)[1][2][3] (56 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Марэва Грабоўскі-Міцатакіс[d]
Дзеці: Сафія Міцатакіс[d], Канстантынас Міцатакіс[d] і Дафнэ Міцатакіс[d]
Бацька: Канстантынас Міцатакіс[d]
Маці: Марыка Міцатакіс[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Кірыя́кас Міцата́кіс (па-грэцку: Κυριάκος Μητσοτάκης; 4 сакавіка 1968, Атэны) — грэцкі палітык, прэзыдэнт Партыі «Новая дэмакратыя» са студзеня 2016 году і лідэр апазыцыі з 2016 па 2019 год. Міністар адміністрацыйных рэформаў і электроннага кіраваньня з 2013 па 2015 год. Сябар парлямэнту Грэцыі з 2004 году. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 8 ліпеня 2019 году[4] па 25 траўня 2023 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын былога прэм’ер-міністра Грэцыі і ганаровага прэзыдэнта «Новай дэмакратыі» Канстантынаса Міцатакіса, малодшы брат былога міністра замежных спраў і мэра Атэн Доры Бакаяні.

Скончыў факультэт сацыяльных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце (1990), атрымаў ступень магістра па міжнародных адносінах у Стэнфардзкім унівэрсытэце (1993 г.) і ступень MBA ў Гарвардзкай школе бізнэсу (1995).

Працаваў фінансавым аналітыкам Chase Investment Bank і кансультантам McKinsey and Company ў Лёндане. У 1997 годзе далучыўся да Alpha Ventures ў Грэцыі ў якасьці старэйшага супрацоўніка па інвэстыцыях, у 1999 годзе стаў галоўным выканаўчым дырэктарам NBG Venture Capital.

У 2003 годзе Сусьветны эканамічны форум уключыў яго ў лік «100 самых пэрспэктыўных лідэраў заўтрашняга дня»[5].

Жанаты, мае траіх дзяцей. Акрамя роднай грэцкай мовы, гаворыць ангельскай, францускай і нямецкай мовамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]