Кіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіта
Дата заснаваньня: 6 сьнежня 1534
Краіна: Эквадор
Кіраўнік: Пабэль Муньяс[d]
Плошча:
  • 372,39 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 2
Паштовы індэкс: EC170150
Геаграфічныя каардынаты: 0°13′12″ пд. ш. 78°30′45″ з. д. / 0.22° пд. ш. 78.5125° з. д. / -0.22; -78.5125Каардынаты: 0°13′12″ пд. ш. 78°30′45″ з. д. / 0.22° пд. ш. 78.5125° з. д. / -0.22; -78.5125
Кіта на мапе Эквадору
Кіта
Кіта
Кіта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.quito.gob.ec/
Кіта.
Прэзыдэнцкі палац.

Сан-Францыска-дэ-Кіта або Кі́та (па-гішпанску: San Francisco de Quito) — горад ў Паўднёвай Амэрыцы, сталіца Рэспублікі Эквадор і правінцыі Пічынча. Насельніцтва складае 1 397 698 жыхароў (2001). Горад ёсьць палітычным і культурным цэнтрам Эквадору, ягоным галоўным урадавым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам краіны. Большасьць міжнародных кампаніяў маюць тут сваю сядзібу. Кіта — адзін з двух асноўных прамысловых цэнтраў краіны. Іншы месьціцца ў Гуаякілі.

Дата заснаваньня гораду невядомая, але археалагічныя зьвесткі дазваляюць выказаць здагадку, што ўпершыню паселішча на месцы сучаснага гораду паўстала паміж 4400 і 1600 гадамі да н. э.[2]. У канцы XV стагодзьдзя правадыр інкаў Уайна Капак скарыў Кіта і ўключыў яго ў сваю імпэрыю, прызначыўшы цэнтрам паўночнага рэгіёну. Гішпанцы запанавалі ў горадзе ў 1534 годзе, таму гэтая дата найбольш часта сёньня называецца датай стварэньня гораду, што робіць места найстарэйшай сталіцай у Паўднёвай Амэрыцы. Гістарычны цэнтар Кіта ёсьць адным з найбуйнейшых і найлепшых захаваных у Амэрыцы[3]. У 1978 годзе Кіта і Кракаў былі першымі гарадамі, якія далучылі да сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[3].

Пляц Сьвятога Франсіска.
TelefériQo.

Гуапулё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]