К’ева Вэрона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
К’ева
Chievo-verona-logo.png
Поўная назва Associazione Calcio ChievoVerona SrL
Заснаваны 1929
Горад Вэрона, Італія
Стадыён Маркантоніё Бэнтэгодзі
Умяшчальнасьць: 38 402
Галоўны трэнэр Ралянда Маран
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2014—2015 14 месца
Афіцыйны сайт

К’е́ва (па-італьянску: Chievo) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэрона. Заснаваны ў 1929 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1929 годзе ў невялікім прыгарадзе Вэроны. Першапачаткова клюб ня быў афіцыйна зьвязаны з Італьянскай фэдэрацыяй футболу, і гуляў пад назвай «Ond Chievo» ў некалькіх аматарскіх футбольных турнірах і таварыскіх матчах. Дэбют у афіцыйнай лізе адбыўся 8 лістапада 1931 году.

Колеры каманды былі сінімі й белымі. Клюб быў распушчаны ў 1936 годзе з-за эканамічных бязладзіцы й вярнуўся да гульняў толькі ў 1948 годзе пасьля Другой сусьветнай вайны, каманда выступала ў рэгіянальнай лізе Другі дывізіён (італ. Seconda Divisione).

У 1959 годзе пасьля перабудовы футбольных лігаў «К’ева» пачаў гуляць у Другой катэгорыі (італ. Seconda Categoria), рэгіянальнай лізе, якая была перадапошняй у Італьянскай футбольнай пірамідзе. У тым жа годзе «К’ева» зьмяніў назву на «Кард «К’ева»», то бок дадаўшы ў назоў імя свайго спонсара, і выйшаў у першую катэгорыю (італ. Prima Categoria), якую пакінуў у 1962 годзе, гэта быў першы вылет каманды зь якой-небудзь лігі.

У 1964 годзе, Люіджы Кампадэльлі, бізнэсовец і уладальнік кампаніі Paluani, быў прызначаны прэзыдэнтам клюба. Пад ягоным кіраўніцтвам «К’ева» падняўся ледзь бліжэй да вяршыні італьянскай піраміды й заваяваў пуцёўку ў Сэрыю D паводле выніках сэзону 1974—1975 гадоў. Пад імем «Палюані К’ева» каманда выйшла ў Сэрыю С2 у 1986 годзе. Пасьля гэтага хатняй арэнай «К’ева» стаў галоўны стадыён Вэроны — «Маркантыніё Бэнтэгодзі». Далей клюб выйшаў у Сэрыю C1 у 1989 годзе. У 1990 годзе клюб здабыў звыклую назву «К’ева Вэрона».

У 1992 годзе прэзыдэнт клюбу Люіджы Кампадэльлі, які за два гады да таго вярнуўся да кіраўніцтва клюбам, памёр ад сардэчнага прыступу, і ягоны сын Люка Кампадэльлі ва ўзросьце ўсяго 23 гадоў стаў новым кіраўніком клюбу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 29 студзеня 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Альбана Біцары 1977
3 Сьцяг Італіі Аб Дарыё Дайнэльлі 1979
5 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Гамбэрыні 1981
7 Сьцяг Італіі ПА Фэдэрыка Матыельлё (ар. Ювэнтус) 1995
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Іван Радаванавіч 1988
9 Сьцяг Італіі Нап Ніколя Поццы 1986
10 Сьцяг Даніі ПА Андэрс Крыстыянсэн 1990
11 Сьцяг Альбаніі ПА Арманда Ваюшы 1991
12 Сьцяг Славеніі Аб Бошцян Цэсар 1982
13 Сьцяг Аргентыны ПА Марыяна Іска 1983
14 Сьцяг Ганы ПА Ісаак Кофі (ар. Джэноа) 1991
17 Сьцяг Італіі Бр Крыстыян Пудзыёні 1981
18 Сьцяг Грэцыі ПА Яаніс Фэтфацыдыс (ар. Джэноа) 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны ПА Рубэн Бота (ар. Інтэр) 1990
20 Сьцяг Італіі Аб Джэнара Сарда 1979
21 Сьцяг Францыі Аб Нікаля Фрэй 1984
23 Сьцяг Славеніі ПА Вальтэр Бірса (ар. Мілян) 1986
24 Сьцяг Італіі ПА Эсэк’ель Скелёта (ар. Інтэр) 1989
25 Сьцяг Італіі Бр Франчэска Бардзі (ар. Інтэр) 1992
31 Сьцяг Італіі Нап Сэрджа Пэльісьер (капітан) 1979
34 Сьцяг Італіі Аб Крыстыяна Бірагі (ар. Інтэр) 1992
43 Сьцяг Італіі Нап Альбэрта Палёскі 1990
56 Сьцяг Фінляндыі ПА Пэрпарым Хэтэмай 1986
69 Сьцяг Італіі Нап Рыкарда Мэдж’ёрыні 1985
87 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Эрвін Зуканавіч (ар. Гент) 1987
90 Сьцяг Італіі Бр Андрэа Сэкулін 1990

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  К’ева Вэронасховішча мультымэдыйных матэрыялаў