Лава (мэбля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клясычная садовая лаўка

Лава, лаўка (па-польску: ławka) — мэблевы выраб з вузкім сядзеньнем, для некалькіх чалавекаў, з вышынёй сядзеньня роўнай ці большай за яго глыбіню.

Адзін з найбольш распаўсюджаных традыцыйных і сучасных відаў мэблі. Ужываецца ў жылых і грамадзкіх памяшканьнях, на адкрытым паветры (двор, вуліцы і г. д.).