Лавец у жыце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Лавец у жыце»
Жанр: проза, раман
Аўтар: Джэром Д. Сэлінджэр
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: 1951

«Лавец у жыце» («Над прорвай у жыце») (па-ангельску: «The Catcher in the Rye») — раман амэрыканскага пісьменьніка Джэрома Сэлінджэра.

Раман перакладзены на большасьць сусьветных моў. У 2005 годзе часопіс «The Times» уключыў раман у сьпіс 100 самых лепшых англамоўных раманаў, напісаных пачынальна з 1923 году. Выдавецтва «Modern Library» уключыла яго ў сьпіс 100 лепшых англамоўных раманаў XX стагодзьдзя.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рамане ад імя шаснаццацігадовага юнака Холдэна Колфілда ў выразна адкрытай форме распавядаецца пра яго абвостранае ўспрыманьне амэрыканскай рэчаіснасьці і непрыманьні агульных канонаў і маралі сучаснага грамадзтва. Пошукі падлетка ў дарослым жыцьці распавядаюць пра тое, што кожны з нас застаецца крыху дзіцём са сваімі чаканьнямі, страхамі і расчараваньнямі, сьмеласьцю і рашучасьцю супраціву ілжываму сьвету дарослых[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Джэром Сэлінджэр "Лавец у жыце" // Звязда : Газэта. — Мн.: 3 верасня 2011 года. — В. 123. — № 7.