Лагойск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лагойск
Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg
Герб Лагойску
Першыя згадкі: 1078
Былыя назвы: Лагожск, Лагожаск
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Насельніцтва: 12 376 чал. (2015)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223141
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°51′ у. д. / 54.2° пн. ш. 27.85° у. д. / 54.2; 27.85Каардынаты: 54°12′ пн. ш. 27°51′ у. д. / 54.2° пн. ш. 27.85° у. д. / 54.2; 27.85
Лагойск на мапе Беларусі ±
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Лагойск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт(рас.)(анг.)

Лаго́йск — места ў Беларусі, на рацэ Гайна. Адміністрацыйны цэнтар Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 12 376[1] чал. (2015). Знаходзіцца за 40 км ад Менску, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладэчна.

Лагойск — старажытнае места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства (раней — сталіца ўдзельнага княства). Тут разьмяшчалася рэзыдэнцыя роду Тышкевічаў, да нашага часу захаваўся парк і руіны палаца. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Казімера, збудаваны ў 1793 і зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1950-я.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснаваньня места такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасьць ляндшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэньне тапоніму ад слова «лог»[2] выглядае сумнеўна. Часьцей за ўсё імёны местаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаваньне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазіцы і Гайны[3] (за 8 км ад сучаснага места). Пазьней яго маглі перанесьці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу местаў была даволі звыклай у той час)[4].

У гістарычных крыніцах таксама ўпамінаецца як Лагожск, Лагожаск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Лагойску

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагойск зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У кан. XI ст. паселішча далучылася да Полацкага княства.

У 1127 князь кіеўскі Мсьціслаў Ўладзімеравіч у часе выправы на Полацак разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсьціславічу. У 1180 горад стаў сталіцай удзельнага княства.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1387 вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданьне свайму брату Скіргайлу, з 1392 — уладаньне вялікага князя Вітаўта. У «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[5]. У 1413 мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва. З часоў княжаньня Казімера Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.

У пачатку XVI ст. дзякуючы шлюбу Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю. З гэтага часу мястэчка стала цэнтрам графства. У 1532 тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. За часамі войнаў Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[6]) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 вядомы навуковец Аляксандар Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касьцёл, у якім праводзілася пахаваньне тутэйшай лініі роду. У 1673 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і 2 кірмашы ў год.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 траўня 1708 швэдзкае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752[6] на месцы зруйнавага замка А. Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў манасты рбазылянаў. У 1787 ён жа распачаў узьвядзеньне мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1793[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расейскае імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1795 тут было 90 хрысьціянскіх і 26 юдэйскіх двароў, касьцёл, царква ў гонар Сьвятога Міколы і базылянскі манастыр; 9 траўня, 6 жніўня і 6 сьнежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэфэрэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18141819 тут збудавалі 2-павярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прыладаў з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчанаў і сялянаў, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 браты Канстантын і Яўстах Тышкевічы стварылі музэй старажытнасьцяў, на аснове калекцыі якога ў 1855 заснавалі Віленскі музэй старажытнасьцяў. На 1844 у Лайгоску было 146 двароў і 5 вуліцаў (Замкавая, Спаская, Мікольская, Плешчаніцкая і Віленская), штогод праводзіліся кірмашы: на 6 жніўня (Перамяненьне) і 6 сьнежня (Сьвяты Мікола). Існаваў аднайменны маёнтак, у складзе якога было 4 фальваркі і 9 вёсак. У маёнтку працавалі 3 млыны, вінакурня, лесапільня і 3 карчмы. На 1861 у мястэчку працавалі шкіпінарны і медны заводы.

У 1863 з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Лагойску народную вучэльню. На 1866 у мястэчку было 172 двары, дзейнічалі касьцёл, капліца, царква і 3 юдэйскія малітоўныя дамы. У 1886 працавалі валасная ўправа, вінакурня, 5 крамаў, 2 карчмы, вадзяны млын і хлебазапасны магазын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 302 двары, працавалі народная вучэльня, гарбарны завод, 2 вадзяныя млыны, 9 кузьняў, сукнавальня, 14 крамаў, штогод адбываліся 3 кірмашы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Лагойск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[7]. 17 ліпеня 1924 Лагойск стаў цэнтрам раёну. На 1933 у мястэчку працавалі электрастанцыя, цагельны завод (з 1928), хімічная лясная гаспадарка, лясная прамысловая гаспадарка (з 1930) і маслазавод (з 1932). 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

3 чэрвеня 1998 Лагойск атрымаў статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Лагойску працуюць гімназія і 2 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячая спартовая школа.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка. У месьце знаходзяцца раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горналыжны комплекс «Лагойск»

Дзейнічаюць дом культуры й дом рамёстваў, гістарычна-краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасьці. У Лагойску ёсьць уласны музычны гурт Абшар

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фізкультурна-спартовы комплекс у Лагойску зьяўляецца адным з найлепшых у краіне. У ягоным складзе два фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, у якіх маюцца залі для занятку валейболам, баскетболам, міні-футболам, гандболам, боксам, барацьбой, 2 басэйны, трэнажорныя залі, КДЮСШАР. У 2007, паводле раённай праграмы разьвіцьця турызму, каля места плянуецца збудаваць спартова-аздараўленчы цэнтар «Зялёны луг».

Непадалёк ад места знаходзяцца два горналыжныя комплексы — «Сілічы» ды «Лагойск». Займацца зімовымі відамі спорту таксама можна на лыжна-біятлёнавай трасе «Заячая паляна».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск двойчы разбуралі іншаземныя захопнікі: сьпярша татары ў 1505 годзе, пазьней швэды ў 17001721 гадох. У зьвязку з гэтым цяжка сказаць пра старажытны плян места, але можна меркаваць, што сучасная галоўная вуліца, якая зьяўлалася часткай былога тракту зь Менску на Полацак заўсёды была стрыжнем плянавальнай структуры паселішча. Недалёка ад яе разьмяшчаўся дзядзінец, а пазьней — палац Тышкевічаў з паркам, які ўвабраў у сябе ўсе рэшткі старажытнага места.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Банная вуліца Банная вуліца
Завозерская вуліца Завозерская вуліца
Камсамольская вуліца Замкавая вуліца
Перамогі вуліца Плешчаніцкая вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца (да Рынку)
Плешчаніцкая[16] вуліца (ад Рынку)
Касьцельная[17] вуліца (ад Рынку)
Смалявіцкая вуліца Спаская вуліца
Смалявіцкая вуліца
Чкалава вуліца Мікольская вуліца
Янкі Купалы вуліца Барысаўская вуліца
 ? Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, фармацэўтычнай прамысловасьці.

Апроч гэтага, працуюць 50 прадпрыемстваў раздробнага гандлю, 4 прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск знаходзіцца каля аўтамабільнай трасы M3 (Менск — Віцебск). У месьце маецца аўтобусная станцыя, зь якой адпраўляюцца аўтобусы на Менск, Смалявічы, Жодзіна, Зэмбін, а таксама ў населеныя пункты Лагойскага раёну.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шыльда ў сядзібным парку Тышкевічаў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойск — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[18]. У месьце працуе гістарычна-краязнаўчы музэй імя К. і Я. Тышкевічаў. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Алімп».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час да мясцовых славутасьцяў можна аднесьці рэшткі дзядзінца XIXIII стагодзьдзяў, 2 гарадзішчы старажытнага пэрыяду, а таксама парк і царкву Сьвятога Мікалая 2-й паловы XIX ст.

Лагойскі палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры клясыцызму пачатку XIX ст. Утвараў разьвітую архітэктурную кампазыцыю, якая разьмяшчалася на ўзвышшы і была скіраваная на раку. Асноўная алея пэйзажнага парку пачыналася ад палаца і вяла да галоўнай вуліцы Лагойску. Зьнішчаны ў час Другой сусьветнай вайны. Захаваліся руіны сьцяны бакавога крыла палаца і парк.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя выхадцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 года і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
  3. ^ Лемцюгова В. Беларуская айканімія: лінгвіст. аналіз назваў насел. пунктаў Мін. вобл. / В. П. Лемцюгова; Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. С. 92.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
  5. ^ Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 177.
  6. ^ а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 178.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 12.
  9. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003.
  10. ^ Jelski A. Łohojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 682—684.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 13.
  12. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 327.
  13. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 91.
  14. ^ г. Логойск(рас.). Логойский районный исполнительный комитетПраверана 2 студзеня 2011 г.
  15. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мн.: БелЭн, 2012. С. 10.
  16. ^ Боровой Р. Исторический центр Логойска: хронология, планировочная структура и проблемы охраны // «Архитектура и строительство» № 10 (197), 2008.
  17. ^ Самцэвіч В. Лагойск (Менскай акругі) // Наш край. Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры. 1928. № 4 (31). С. 27.
  18. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Лагойсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў