Лагойская ткацкая фабрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лагойская ткацкая фабрыка
Палатняная фабрыка
Палатняная фабрыка
Краіна Беларусь
Места Лагойск
Каардынаты 54°12′03.62″ пн. ш. 27°51′00.79″ у. д. / 54.2010056° пн. ш. 27.8502194° у. д. / 54.2010056; 27.8502194Каардынаты: 54°12′03.62″ пн. ш. 27°51′00.79″ у. д. / 54.2010056° пн. ш. 27.8502194° у. д. / 54.2010056; 27.8502194
Дата заснаваньня 1837
Дата скасаваньня 1856
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Лагойская ткацкая фабрыка на мапе Беларусі
Лагойская ткацкая фабрыка
Лагойская ткацкая фабрыка
Лагойская ткацкая фабрыка

Ткацкая фабрыка — помнік архітэктуры XIX ст. у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Плешчаніцкай і Мікольскай вуліц[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палатняная фабрыка

У 1837 годзе Канстантын Тышкевіч заснаваў у Лагойску прадпрыемства вытворчасьці тканін, якое працавала да 1856 году[1]. Фабрыка выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусьцінкі.

У лічбе менскага губэрнатара за 1842 год адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойску вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губэрні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу, адкуль, магчама, ідзе далей на экспарт.

У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палесьсі і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» («Сучасьнік») у 1853—1855 гадох, гэтае прадпрыемства апісваецца наступным чынам:


« Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая цяпер дайшла да пэўнай ступені дасканаласьці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых (баваўняных) і ільняных тканін на суму ад 20 000 да 25 000 рублёў срэбрам. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Менскай губэрні, а папяровая выпісваецца з АнгельшчыныМанчэстэру)[2]. »

Тканіны выпускаліся як грубыя, так і найтанчэйшыя, што сьведчыць пра высокі ўзровень якасьці. Апроч іншаземцаў, запрошаных зь Нямеччыны, на фабрыцы працавала 80 мужчынаў і 5 жанчын[3].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак, у якім месьцілася фабрыка, захаваўся да сёньняшніх дзён, і зьяўляецца адной з найстарэйшых пабудоваў Лагойску. Фабрыка пабудавана з брусавага дрэва на мураваным падмурку, даўжынёю 37, шырынёю 11 аршын. Дах гонтавы[4].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 398.
  2. ^ У складзе Расейскай імпэрыі (бел.). «Пэрсанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча»Праверана 1 лютага 2011 г.
  3. ^ Канстантын Тышкевіч (бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска»Праверана 1 лютага 2011 г.
  4. ^ Інвэнтарнае апісаньне маёнтка Лагойск (бел.). «Віртуальны музэй горада Лагойска»Праверана 1 лютага 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2003. — 555, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0280-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.
  • Шпілеўскі П. Падарожжа па Палесьсі і Беларускім Краі. — Менск, 1993 (перавыдадзена ў 2003).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000230