Ладвігова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ладвігова
лац. Ładvigova
польск. Łodwigowo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае ваяводзтва
Павет: Аструдзкі
Гміна: Грунвальд
Насельніцтва: 208 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 14-108
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′12.25″ пн. ш. 20°7′12.94″ у. д. / 53.4700694° пн. ш. 20.1202611° у. д. / 53.4700694; 20.1202611Каардынаты: 53°28′12.25″ пн. ш. 20°7′12.94″ у. д. / 53.4700694° пн. ш. 20.1202611° у. д. / 53.4700694; 20.1202611
Ладвігова на мапе Польшчы
Ладвігова
Ладвігова
Ладвігова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ладвіго́ва (польск. Łodwigowo, ням. Ludwigsdorf) — вёска ў Польшчы, каля возера Вялікай Дамбровы. Уваходзіць у склад гміны Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Знаходзіцца прыкладна за 27 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Хлёдвіг

Хлёдвіг, Лодвіг або Людвік (Chlodwig, Lodvigus, Ludvicus) — імя германскага паходжаньня[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. Ладвігова ўваходзіла ў склад Аструдзкага павету Прусіі[2].

У 1975—1998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Ладвіговам і вёскамі Стэнбаркам (ням. Tannenberg) і Грунвальдам знаходзіцца гістарычнае поле бітвы, у якой 15 ліпеня 1410 году аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам польскага караля Ўладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 856—857.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 675.