Лацкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лакцкая мова»)

Ла́цкая мова (саманазва: лакку маз) — мова лакцаў з расейскай рэспублікі Дагестан, дзе зьяўляецца адной з шасьці афіцыйных літаратурных моваў. Найбольш блізкая да даргінскай мовы. Дыялекты: кумускі, віцхінскі, віхлінскі, балхарскі, аштыкулінскі, аракульскі і шаднінскі. Зычных фанэмаў 40, галосных — 5.

Фанэтычны лад лацкай мовы характарызуецца фанэматычным супрацьпастаўленьнем простых і ўзмоцненых, якія вызначаюцца працягласьцю і адсутнасьцю прыдыханьня зычных. У марфалёгіі існуе 4 граматычных клясы.

На мове размаўляе 120 000 чалавек. Адносіцца да наска-дагестанскай сям’і моваў, якія распаўсюджаныя на Паўночным Каўказе. Ранейшая назва мовы — Г’азі-К’умук (Ghazi-Qumuq). Да 1928 году для пісьмовасьці выкарыстоўвалася арабская вязь. Потым, на працягу 10 гадоў да 1938 году выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт, потым — кірылічны.

Цягам стагодзьдзяў лацкая мова пераняла некаторыя словы ад турэцкай, пэрсыдзкай і расейскай моваў.

Існуе газэта і радыёстанцыя на лацкай мове.