Латгальцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Латгальцы
Саманазва Latgalīši
Колькасьць 150-400 тысяч
Рэгіёны пражываньня

Латвія:
   150-400 тысяч
Расея:
   1622 (2002)
Заходняя Эўропа:
   каля 50
ЗША:
   каля 50

Аўстралія:
   каля 50
Мовы латгальская
Рэлігіі каталіцызм
Блізкія этнасы летувісы, латышы

Латга́льцы (па-латгальску: latgalīši, па-латыску: latgalieši) — народ які пражывае ў асноўным у Латгаліі — гісторыка-культурная вобласьць Латвіі. У Латвіі пражываюць 400 тыс. латгальцаў (прыкладна 20 % насельніцтва), але падлікі ўскладняюцца тым, што афіцыйна ў Латвіі няма нацыянальнасьці латгальцы. Шмат латгальцаў пражывае ў Расеі, у прыватнасьці ў Краснаярскім краі.

Мова — латгальская (лічыцца верхнелатыскім дыялектам латыскай мовы), ня мае афіцыйнага статусу, але па Законе аб мове дзяржава захоўвае і разьвівае латгальскую мову як культурна-гістарычную каштоўнасьць. У большай часткі зь іх у пашпарце запісаная нацыянальнасьць «латыш».

Большасьць веруючых латгальцаў вызнае каталіцызм.

Латгальцы лічацца нашчадкамі латгалаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]