Лацінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лацінская
Lingua Latina
Ужываецца ў Ватыкан
Рэгіён Апэніны
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская сям'я

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ватыкане
Рэгулюецца Рымскай каталіцкай царквой
Код мовы
ISO 639-1 la
ISO 639-2(B) lat
ISO 639-2(T) lat
SIL LTN

Лаці́нская мо́ва, лаці́на (па-лацінску: Lingua Latina) — мёртвая мова лаціна-фаліскай групы італійскай галіны індаэўрапейскай сям'і моваў, якая ўчыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету. Афіцыйная мова Ватыкану і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялёгіі і мэдыцыне. Альфабэт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці Лацый (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай імпэрыі, у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — Брытаніі, Дакіі, дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы (кельцкія, ібэрыйскія, германскія). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб'ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб'ядноўваюцца як мовы раманскай групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца гішпанская, француская, партугальская, італьянская ды румынская мовы.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Эўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філязофіі й дыпляматыі. На ёй пісаў Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капэрнік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францішак Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэньня беларуская моладзь Вялікага Княства Літоўскага вучылася ва ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы, вывучаючы ў іх лацінскую мову.

Пра ўплыў лацінскай мовы на беларускую сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: адукацыя, аркуш, водар, гонар, літара, мэта, статут і г.д.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лацінская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў