Лацінскі квартал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лацінскі квартал

Лацінскі квартал (фр.: Quartier latin) — традыцыйны студэнцкі квартал у 5-ым і 6-м акругах Парыжа на левым беразе Сены вакол унівэрсытэта Сарбона.

Назва паходзіць ад лацінскай мовы, на якой раней выкладалі ў Сарбоне. Квартал пазначае не адзін з 80-ці парыжскіх адміністрацыйных кварталаў (па-француску quartiers administratifs), а ўяўляе сабой раён з неакрэсьленымі межамі, якія разьмясьціліся на схілах гары (ўзгорка) Св Жэнэв’евы.