Лаўрышава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаўрышава
трансьліт. Laŭryšava
Лаўрышава, Сьвята-Ўсьпенская царква (пабудавана ў 1775 годзе).
Лаўрышава, Сьвята-Ўсьпенская царква (пабудавана ў 1775 годзе).
Дата заснаваньня: XIIIXIV ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Шчорсаўскі
Насельніцтва: 146 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231427
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′27.6″ пн. ш. 26°9′19.8″ у. д. / 53.691° пн. ш. 26.1555° у. д. / 53.691; 26.1555Каардынаты: 53°41′27.6″ пн. ш. 26°9′19.8″ у. д. / 53.691° пн. ш. 26.1555° у. д. / 53.691; 26.1555
Лаўрышава на мапе Беларусі ±
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Лаўрышава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ла́ўрышава[1]вёска ў Шчорсаўскім сельсавеце Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Вядомасьць зьвязана са Сьвята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыром, адным з самых старадаўніх у Беларусі.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчана па абодва бакі ад ракі Валоўкі, непадалёк ад яе ўпадзеньня ў раку Нёман; за 27 км на ўсход ад Навагародку, 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лініі Баранавічы ПалескіяЛіда). Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Навагародкам.

Назва, магчыма, паходзіць ад слова «лаўра», альбо ад імя Лаўрыш (Лаўрэнцій), якое магло быць манаскім імём аднаго з заснавальнікаў манастыра — князя Войшалка. Сустракаюцца немясцовыя варыянты: Ла́ўрашава, Ла́ўрушава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі археалягічных раскопак паказваюць, што першае пасяленьне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэньня Лаўрышава. Ля берага р. Валоўка ў вёсцы знойдзены сьляды паселішча, якое адносіцца да сярэдняга пэрыяду каменнага векумэзаліту (9-е — 5-е тысячагодзьдзі да н. э.)[2].

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XII ст. у Панямоньні ўтварылася Наваградзкае княства, у яго ўваходзіла і мясцовасьць, дзе разьмешчана Лаўрышава. У сярэдзіне XIII ст., калі для славян і балтаў узьнікла пагроза з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсьця, гэтае княства стала часткай зямель, зь якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, у далейшым яно аб’яднала ўсе княствы Беларусі і Літвы.

Войшалк засноўвае манастыр. Мініятура з Астэрманаўскага І-га тому Ліцавога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расейскай акадэміі навук, г. Санкт-Пецярбург.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя ВКЛ Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[3]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем.

Лаўрышаўскі манастыр зьяўляўся адным з найважнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ. Не пазьней за 1329 год для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае эвангельле — прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст.

Археалягічныя раскопкі ў Лаўрышаве, 2015

Каля 1350 г. ў манастыры была пабудавана царква св. Мікалая, на сродкі князя наваградзкага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча, пасьля яго вяртаньня з ардынска-маскоўскага палону. З мэтаю вывучэньня манастырскага селішча ў вёсцы праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні, якія ў 2011 — 2015 г. вялі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасьці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст., якая суаднесена з гэтай царквой[4].

У «Вопісе дакумэнтаў, якія адносяцца да Лаўрышаўскага манастыра» (захоўваецца ў Інстытуце рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны імя В. І. Вернадзкага), запісана, што ўжо ў хуткім часе пасьля заснаваньня манастыра яму належала сяло Лаўрышава, якое сфармавалася зь сялянаў, што паступова пасяліліся каля манастыра. Дакумэнт, які пацьвярджае ўтварэньне вёскі, не захаваўся[5].

Лаўрышава згадваецца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». У дакумэнце пазначана, што ён «писанъ у Лавришовое»[6] (старабелар.). Арыгінал дакумэнта не захаваўся, у копіі (1711 году) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжаньня зь іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасьля 1392 г. (пачатак вялікага княжэньня Вітаўта)[5]. Дасьледчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424[7].

Новы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява XVIXVII ст. на абкладзе Лаўрышаўскага эвангельля. Срэбра, чаканка. Бібліятэка Чартарыйскіх, Кракаў, Польшча.

З 1 ліпеня 1569 г. Лаўрышава ў выніку аб'яднаньня ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай. Каля 1795 г. пабудавана манастырская царква Ўсьпеньня прасьвятой Багародзіцы, яна дзейнічае і зараз.

З 1795 г., у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расейскай імпэрыі. У 1885 вёска Нягневіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні; меліся школа, царква, капліца.

У 1836 г. манастыр быў зачынены (а ў 1913 — 1915 і затым у 2007 г. адноўлены ля суседняй в. Гнесічы).

З 25 сакавіка 1918 году Лаўрышава — у абвешчанай БНР.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвята-Ўсьпенская царква, фота да 1919 году

З 1 студзеня 1919 — у ССРБ, з 27 лютага 1919 — у ССРЛБ. Пасьля савецка-польскай вайны паводле Рыскага мірнага дагавора 1921 году — у Польшчы, вёска Нягневіцкай гміны Наваградзкага павету. У 1938 годзе пабудавана 1-павярховая школа, будынак захаваўся да нашага часу.

З 1939 году ў БССР, з 1940 году — цэнтар сельсавету Любчанскага, з 1956 — Наваградзкага раёнаў. З 1959 году ў Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгасу «Зьвязда» імя 50-годзьдзя СССР. У 1968 годзе пабудавана няпоўная школа (дзейнічала да 2011). Працавалі таксама дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, магазін.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паказ вырабаў Лаўрышаўскіх трыкатажных курсаў, 1937 год. Любча, Наваградзкі павет.
  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — 19 двароў[5].
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 460 жыхароў, 52 двары
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 513 жыхароў, 77 двароў; 1921 год — 214 жыхароў, 38 двароў; 1999 год — 228 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 179 жыхароў, 91 двор; 2010 год — 146 жыхароў

Сучасныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічаюць (2016 г.):

  • машынны двор сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шчорсы»
  • аддзяленьне паштовай сувязі
  • фэльчарска-акушэрскі пункт
  • дом сумеснага самастойнага пражываньня для грамадзян сталага ўзросту
  • сельская бібліятэка
  • падвор’е Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра
  • царква Ўсьпеньня прасьвятой Багародзіцы (Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра)

Маюцца аўтобусныя прыпынкі на маршрутах НавагародакГнесічы, Гнесічы — Навагародак (нештодзённыя рэйсы).

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 305
  2. ^ Маслюкоў, Т. В. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
  3. ^ Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкулу: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264 — 1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net. — 2008. — 27 чэрвеня.
  4. ^ Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре (рас.) / С. Е. Рассадин // Наукові записки [Кіровоградського державного педагогічного університету ім. Володимира Винниченка]. — Серія: Історичні науки. — Выпуск 22. — Кіровоград, 2015. — С. 31—36.
  5. ^ а б в Котельников, А. Вклады в Лавришевский монастырь от основания (ок. 1250 г.) до принятия унии в 1596 г. // bogoslov.ru. — 2012. — 23 ноября.
  6. ^ Обмежевание спорных земель Лавришовского монастыря, произведенное Новгородским наместником Петрашем Монтигирдовичем, по приказанию великого князя Витовта // Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 11.Вильна: Типография А. В. Сырнина, 1880. — С. 3—4.  (рас.)
  7. ^ Гудмантас, К. «Натыфікацыя пра Лаўрышаўскі манастыр, выпісаная са старой летапіснай хронікі» Дзяметрыя Занкевіча. Даследаванне і публікацыя крыніцы(недаступная спасылка) / К. Гудмантас, А. Рычкоў // Архэ. Пачатак. — 2016. — № 2. — С. 329—349.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лаўрышавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў