Леанід Анфімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Анфімаў
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусі
14 кастрычніка 2014 — 3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Якабсон
Наступнік: Іван Церцель
Першы намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — 14 кастрычніка 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
13 кастрычніка 2006 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1954(1954)
в. Сіма, Юр’еў-Польскі раён, Уладзімерская вобласьць, РСФСР
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны

Леані́д Васі́льевіч Анфі́маў (нар. ў 1954 годзе, в. Сіма Юр’еў-Польскага раёну Ўладзімерскай вобласьці РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (2014—2020).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на розных пасадах на Менскім аўтамабільным заводзе, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзелу Заводзкага райкаму КПБ г. Менску (1984—1986), намесьнікам старшыні плянавае камісіі выканкаму Менскага гарадзкога Савету народных дэпутатаў (1986—1988). У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

1989—1991 гг. — генэральны дырэктар творча-вытворчага аб’яднаньня «Дызайн» Саюзу дызайнэраў Беларусі. 1991—2001 гг. — праца ў Менгарвыканкаме. 2001—2003 гг. — начальнік галоўнае ўправы кантролю за банкаўскай сыстэмай і рынкам каштоўных папераў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. ачоліў Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэту дзяржкантролю. 2004—2005 гг. — першы намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму. 2005—2006 гг. — намесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю. 2006—2010 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

З 28 сьнежня 2010 першы намесьнік старшыні[1], з 14 кастрычніка 2014 — старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]