Леанід Ерын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Ерын
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Кіраўнік КДБ РБ
лістапад 2000 — 18 лістапада 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Мацкевіч
Наступнік: Сьцяпан Сухарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 лістапада 1951 (72 гады)
Сьцяг Беларускай ССР Ворша, Віцебская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн Чырвонай Зоркі

Леані́д Ці́ханавіч Е́рын (нар. 17 лістапада 1951) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 17 лістапада 1951 году ў горадзе Ворша Віцебскай вобласьці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1973), Чырванасьцяжны інстытут КДБ СССР(ru) (1981).

Служыў у Аўганістане (1982—1985).

Працаваў на розных пасадах у структурах КДБ СССР, у цэнтральным апараце КДБ Беларусі і Расеі. Зь лістапада 2000 — старшыня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. 18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэньне Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

Званьне — генэрал-маёр.

Стала пражывае ў Маскве. Жанаты, мае сына.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 пачаў працу памочнікам машыніста лякаматыўнага дэпо ст. Сьвярдлоўск-сартавальны. Пасьля вайсковай слжубы — у органах дзяржбясьпекі.

У 1975—1986 гг. працаваў опэрупаўнаважаным, старэйшым опэрупаўнаважаным УКДБ па Віцебскай вобласьці.

У 1982—1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Аўганістане.

У 1986—1989 гг. — начальнік групы 4-е ўправы КДБ БССР.

У 1989—1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР у г. Маскве, узначальваў Управу ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласьці.

20 кастрычніка 1995 г. указам №435 прызначаны намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

20 сьнежня 1995 г. указам №511 палкоўнік Леанід Ціханавіч Ерын прызначаны першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

25 верасьня 2000 г. указам прэзыдэнта прызначаны начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта.

27 лістапада 2000 г. указам №626 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзімера Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 сьнежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас).

21 верасьня 2001 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзыдэнтам.

25 верасьня 2001 г. указам прэзыдэнта №544 прызначаны старшынём Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

18 лістапада 2004 г. вызвалены ад пасады старшыні КДБ.

Пераехаў у Маскву. На дадзены момант зьяўляецца дараднікам кіраўніка Расейскіх чыгунак.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • ордэн «Зорка»(ru) III ступені (Аўганістан)
  • Мэдаль «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану» (люты 1999)
  • 20 мэдалёў
  • знак «Ганаровы супрацоўнік КДБ»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]