Леанід Крупец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Крупец
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія
4 лютага 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: ---
Наступнік: ---
Старшыня Менскага аблвыканкаму
7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 лістапада 1956
в. Макашы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:

Леанід Фёдаравіч Крупец (нарадзіўся 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага аблвыканкаму (7 чэрвеня 200720 траўня 2010).

Бiяграфiя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгасу імя Дзяржынскага Нясьвіскага раёну. У 19751977 гадах служыў у Савецкім Войску. У 1983 годзе скончыў Унівэрсытэт Сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве. У 19831984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту абароны расьлінаў, у 19841985 — аграномам-тэхнолягам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 19851986 гадах быў інструктарам Нясьвіскага райкаму КПБ, у 19861990 — загадчыкам арганізацыйнага аддзелу Нясьвіскага райкаму КПБ.

З 1990 па 1993 год працаваў намесьнікам старшыні Нясьвіскага раённага Савету дэпутатаў. У 19931998 гадах быў першым намесьнікам старшыні райвыканкаму, начальнікам кіраваньня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 1998 годзе быў прызначаны старшынём Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту. З 2002 да 2007 году займаў пасаду першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму. У 2007 годзе быў прызначаны памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.

З 7 чэрвеня 2007 па 20 траўня 2010[1] году — старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту.

4 лютага 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія[2].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2004)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]