Леанід Левін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Левін
На адкрыцьці выстаўкі «Пад знакам Мэноры. З гісторыі жыдоўства ў Беларусі» ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі 9.08.2013
Род дзейнасьці архітэктар
Дата нараджэньня 25 ліпеня 1936
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 1 сакавіка 2014 (77 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССРБеларусь
Месца вучобы
Занятак архітэктар
Месца працы
Дзеці Галіна Леанідаўна Левіна[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Леані́д Мендэ́левіч Ле́він (25 ліпеня 1936, Менск1 сакавіка 2014, Менск) — заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, ляўрэат Ленінскай прэміі й прэміі Ленінскага Камсамолу, Ляўрэат прэміі Валгаградзкага Камсамолу, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ляўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў і аглядаў архітэктурных работ, Акадэмік Міжнароднай і Беларускай акадэміі архітэктуры, Старшыня Саюзу Беларускіх жыдоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў з 1991 па 2014 год[1].

Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Хатынь», за які (у складзе аўтарскага калектыву) быў удастоены Ленінскай прэміі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 25 ліпеня 1936 году ў Менску[2], скончыў 13-ю школу. У 19541960 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1960 году — праца ў Інстытуце «Менскпраект» (ад архітэктара да кіраўніка Майстэрні па забудове цэнтру Менску)[1].. 19601967 удзельнічае ў стварэньні парку імя 50-годзьдзя Савецкай улады. У 1968 годзе ўдзельнічае ў стварэньні выставачнага павільёну ВДНГ БССР у Менску. У 1970 у складзе аўтарскага калектыву быў уганараваны Ленінскай прэміяй за мэмарыяльны комплекс 1968—1969 гг «Хатынь». З 1997 году — дырэктар ўласнай творчай майстэрні УП «Творчая майстэрня архітэктара Л. Левіна»[1]..

Памёр 1 сакавіка 2014 году ў Менску. Пахаваны 4 сакавіка на Цэнтральнай алеі Ўсходніх могілак у Менску[3].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя працы (некаторыя ў суаўтарстве):

Мэмарыяльныя комплексы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праекты будынкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарком КПБ (1979), МЗС
  • ВДНГ (1968)

Станцыі Мінскага мэтрапалітэну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект дэталёвай пляніроўкі й забудовы цэнтру (1970-1975), праспэкту Машэрава (1980-я). Гістарычная «Няміга» (аўтарства рэканструкцыі гістарычнай часткі Менску) «Траецкае прадмесьце» (Менск, 1980-1986), «Верхні горад», Вуліца Няміга, «Ракаўскае прадмесьце»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзьве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР
  • Грамата Вярхоўнага Савету БССР
  • Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына»
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, за стварэньне помніка князю Давыду ў Давыд-Гарадку
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2011), за мэмарыял «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» ў Чырвоным Беразе (Гомельская вобласьць)

Сцэнаграфіі, кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаў сцэнаграфію спэктакляў:

Кнігі:

  • «Хатынь» (2005) (проза)
  • «Лаўка» (проза)
  • «Вайна і каханьне» (проза)
  • «Імгненьні» (паэтычная складанка)
  • «Перажыць перажытае» (альбом)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]