Лебядзіны (аквапарк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Лебядзі́ны» — аквапарк у Менску па праспэкце Пераможцаў каля МКАД. Першы ў Беларусі парк водных забаваў, а таксама адзін з найбуйнейшых у СНД і пяты паводле велічыні ў Эўропе. Прапускная здольнасьць аквапарку ўлетку складае 7,8 тыс. чалавек у суткі[1].

Пабудаваны па праекце архітэктара Аляксандра Цяльцова. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 11 траўня 2014 року.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс на найлепшую назву аквапарку быў абвешчаны ў 2012 року, а ягонаму пераможцу абяцалі прэзэнтаваць бестэрміновы абанэмэнт на дзьве асобы. Журы атрымала больш за 5 тысячаў лістоў і спачатку выбрала варыянт «Купальле». Аднак у ліпені 2013 року, наведваючы будоўлю аквапарка, Аляксандар Лукашэнка даў даручэньне падумаць над іншай назвай. У выніку аквапарк атрымаў назву «Лябяжы» ў гонар разьмешчанага побач аднайменнага прыродна-біялягічнага заказьніка[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 38 га разьмешчаны летняе дзіцячае мястэчка з басэйнам, ляндшафтны парк са спортпляцоўкамі, набярэжная зь пірсам, пяціўзроўневы комплекс на 32 135 м², дзе акрамя аквапарку, маецца атракцыён «Дарк-Райд», дзіцячы цэнтар «КаZki», «Тэрыторыя SPA», зона пляжных вечарынак, рэстаран хуткага абслугоўваньня, эказона й іншыя аб’екты[1].

Вадасховішча Дразды, на беразе якога разьмешчаны «Лебядзіны», пераходзіць у каскад вадаёмаў лётней аквазоны. Плошча люстэрка вады закрытай акваторыі — 2410 м², адкрытай — 1450. Сярод 13 водных атракцыёнаў аквапарку можна адзначыць 200-мэтровую горку «Вайпэр» для адзіночнага ці парнага спуску і горку «Візард» з максымальнай хуткасьцю спуску да 7,3 м/с[1].

Маюцца інтэрактыўныя гульнявыя комплексы для дзяцей ад трох гадоў — міні-горкі, лесьвіцы і пераходы, перакульныя вадаспад-вядро, вадаспад-бочка, якія разьмешчаны ў гульнявой зоне «KaZki». Тут жа знаходзіцца 5D-кінатэатар і гульнявыя аўтаматы. Трэнажэрная і фітнэс-залі займаюць тэрыторыю ў 630 м². Таксама ў цэнтры «Тэрыторыя SPA» працуюць руская апарня, грэцкая лазьня, турэцкі хамам, саляны пакой ды інш[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры адкрыцьці 11 траўня 2014 году квіток у «Лебядзіны» аквапарк на цэлы дзень для дарослага каштаваў 270 000 рублёў (26,31 даляры), а для дзіцяці — 240 000 рублёў (23,39 $). У пятніцу, выхадныя і сьвяточныя дні цана квітка ўзрастала на 1/3. Плата за 2 гадзіны ў тэрмальным комплексе каштавала 200 000 рублёў (19,49 $). Падарожжа па касьмічным атракцыёне ў залежнасьці ад веку каштавала ад 80 да 100 тыс. рублёў (ад 7,79 да 9,74 $)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Галинко, Ирина (12 траўня 2014) Открылся минский аквапарк (рас.) Архітэктурна-будаўнічы партал Праверана 3 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ Минский аквапарк получил название «Лебяжий». Открытие — 1 мая (рас.) Onliner Праверана 3 чэрвеня 2019 г.
  3. ^ Дарына Запольская. Аазіс экстрыму // Зьвязда : газэта. — 7 траўня 2014. — № 83 (27693). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]