Легія Варшава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Легія Варшава
Legia Warszawa.png
Поўная назва Klub Piłkarski Legia Warszawa SSA
Заснаваны сакавік 1916
Горад Варшава, Польшча
Стадыён Стадыён Войска Польскага
Умяшчальнасьць: 31 103
Галоўны трэнэр Гэнінг Бэрг
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2014—2015 2 месца
Афіцыйны сайт

«Легія» (па-польску: Legia) — польскі футбольны клюб з гораду Варшава. «Легія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых польскіх футбольных клюбаў у гісторыі Польшчы, маючы ў агульнай складанасьці 10 тытулаў чэмпіёнаў Польшчы, рэкордныя 17 трафэяў Кубка Польшчы і 4 польскіх Супэркубка. Свае матчы клюбу праводзіць на стадыёне Войска Польскага. Каманда была заснавана ў сакавіку 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны на Валыні як футбольны клюб польскіх вайсковых легіёнаў. Пасьля вайны «Легія» стала галоўным афіцыйным клюбам польскага войска. З 1949 па 1957 гады каманда была вядомая пад назовам CWKS (Цэнтральны вайсковы клюб Варшавы).

У цяперашні час клюб знаходзіцца ва ўласнасьці ў прадпрымальнікаў Дарыюша Мёдускага (80%) і Багуслава Леснадорскага (20%). Разам яны набылі клюб разам з запазыкамі, якія засталіся ў клюбу ад папярэдніх уласьнікаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны штабам камандваньня Польскімі легіёнамі паміж 5 і 15 сакавіком 1916 году падчас баявых дзеяньняў на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны на Валыні. Каманда адразу атрымала назоў «Легія» (польск. Drużyna Legjonowa). У ліпені 1916 году штаб разам з камандай быў перанесену ў Варшаву. Сваю першую гульню ў Варшаве калектыў правёў 29 красавіка 1917 году супраць клюбу «Палёнія», матч скончыўся ўнічыю 1:1. да сканчэньня вайны «Легія» правяла дзевяць матчаў у Варшаве, у шэсьці зь якіх атрымала перамогу і тры зьвяла ўнічыю.

Першую гасьцявую гульню па-за межамі Варшавы, якую правёў клюб, прайшла ў Кракаве, дзе «Легія» атрымала перамогу над клюбам «Краковія» зь лікам 1:2. На той час «Краковія» зьяўлялася чэмпіёнам першай польскай лігі, таму «Легія» была ахрышчана як неафіцыйны чэмпіён краіны.

Свой першы матч у першай польскай лізе клюб правёў у Лодзі 8 траўня 1927 году супраць клюбу ЛКС, атрымаўшы перамогу зь лікам 6:1. Марыян Ланько забіў першы гол у лізе за клюб, рапісаўшы на свой рахунак у тым матчы хет-трык. З 1930 году «Легія» праводзіць свае матчы на стадыёне Войска Польскага, будаўніцтва якога было падарункам клюбу ад Юзэфа Пілсудзкага. У 1936 годзе «Легія» вылецела ў другі дывізіён, дзе заставалася да канца Другой сусьветнай вайны. У гэты ж час у клюбе выступаў Казімеж Гурскі вядомы футбаліст зборнай Польшчы, а затым трэнэр.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 17 студзеня 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Кіпру Аб Доса Жуніёр 1986
3 Сьцяг Польшчы ПА Томаш Ядловец 1985
4 Сьцяг Польшчы Аб Ігар Леўчук 1985
5 Сьцяг Польшчы Аб Матэўш Ветэска 1997
6 Сьцяг Бразыліі ПА Гільермэ (ар. Брага) 1991
8 Сьцяг Славаччыны ПА Ондрэй Дуда 1994
9 Сьцяг Польшчы Нап Марэк Саганоўскі 1978
12 Сьцяг Славаччыны Бр Душан Куцяк 1985
14 Сьцяг Польшчы ПА Матэўш Швох 1993
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньякі Астыс 1983
16 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Маслоўскі 1989
17 Сьцяг Польшчы Аб Томаш Бжыскі 1982
18 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Кухарчык 1991
19 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Бэрашынскі 1992
20 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Касэцкі 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Харватыі ПА Івіца Вэрдоляк (капітан) 1983
23 Сьцяг Партугаліі ПА Элію Пінту 1984
25 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Жэзьнічак 1986
27 Сьцяг Польшчы ПА Робэрт Бартчак 1996
28 Сьцяг Польшчы Аб Лукаш Броз 1985
33 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Жыра 1992
34 Сьцяг Польшчы Бр Аркадыюш Маляж 1980
37 Сьцяг Польшчы ПА Дамінік Фурман (ар. Тулюза) 1992
39 Сьцяг Польшчы Аб Матэўш Галоўнія 1998
45 Сьцяг Польшчы Нап Адам Рычкоўскі 1997
52 Сьцяг Польшчы ПА Норбэрт Місяк 1994
70 Сьцяг Партугаліі Нап Арланду Са 1988
73 Сьцяг Польшчы ПА Лукаш Манэта 1994
76 Сьцяг Польшчы ПА Бартломей Калінкоўскі 1994
91 Сьцяг Польшчы Бр Конрад Ялоха 1991

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Легія Варшавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў