Лежневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лежневічы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Лелюкінскі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 332 (1999)
Колькасьць двароў: 140
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′57″ пн. ш. 26°3′34″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 26.05944° у. д. / 53.89917; 26.05944Каардынаты: 53°53′57″ пн. ш. 26°3′34″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 26.05944° у. д. / 53.89917; 26.05944
Лежневічы на мапе Беларусі
Лежневічы
Лежневічы
Лежневічы

Лежневічы — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Лежневічы — цэнтар Лелюкінскага сельсавету. Ёсьць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, лясьніцтва, магазін, пошта, дом быту. Празь вёску з 1969 году праходзіць аўтатраса «Мінск-Гародня»[1]. Могілкі знаходзяцца амаль у центры вёскі. На могілках ёсьць надмагільлі канца 19-га стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час заснаваньня вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудзкім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1665 г. уласнасьць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў ды інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 61 рэвіская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае сьвятло, то пры капаньні находзілі манеты 19-го стагодзьдзя расейскія і польскія грошы. Празь вёску праходзіў расейска-нямецкі фронт у першай сусьветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалека ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921—1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Навагрудзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжаньня пад Польшчай дзеці зь вёскі навучаліся ў польскай школе пры касьцёле. У 1939-м празь вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтар Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод.

У Другой сусьветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Адна хата ў вёсцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое зь іх загінулі.

Апасьля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленьне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін зь іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасьляваенныя гады была праведзена каля 1952 году. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасьня»[2].

Здымак зь няволі, Францішак Буяк 1954 год

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]