Лельчыцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Лельчыцкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лельчыцы
Старшыня райвыканкаму Аляксандар Капыткоў (ад 17 красавіка 2009)
Насельніцтва (2009) 27 722[1]
Шчыльнасьць 8,5 чал./км²
Плошча 3221,31[2] км²
Месцазнаходжаньне Лельчыцкага раёну
Лельчыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ле́льчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Ельскім раёнамі Гомельскай вобласьці, а таксама са Столінскім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Ўкраінай на поўдні. Самы вялікі раён Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час раён утвараюць гарадзкі пасёлак Лельчыцы, разьмешчаны на левым беразе ракі Убарць (прыток Прыпяці), і 73 населеныя пункты, адміністрацыйна аб’яднаныя ў 14 сельскіх саветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Дуброўскі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Радзівілавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонескі, Ударненскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2010 г. лясы займалі звыш паловы плошчы раёна — 215 тыс. га (67%)[3]. У раёне разьмешчаныя: Нацыянальны парк Прыпяцкі, Біялягічны заказьнік Букчанскі.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры: Пупаўскае; рэкі: Балотніца, Батыўля, Выгошча, Гурыстая, Запалічная, Каросьцінка, Літоша, Лохніца, Мутвіца, Мутнянка, Плотніца, Роў (Плаў), Рудніца, Сьвідовец, Сьвінавод, Сьцьвіга, Убарць. Шмат каналаў. Балоты: Возера, Гвозда, Гнойнае, Града, Грузкае, Жоўнец, Надзел, Ніўнае, Панскае, Пастольніца, Ральца, Хрэстца, Цыганскае, Язьвін. Урочышчы: Адрынка, Бабіна, Балота Вялікае, Буянаў Востраў, Востраў, Гасьцічаў, Дубіна, Жорнаўка, Злодзін, Камень, Княжаньне (сучаснае Селішча), Красная Горка, Курганы, Лазар, Лаўнь, Мардзьвінскае Стойла, Мураўя, Обсыч, Поліца, Прыбыль, Рудкаў Лясок, Сельская Ніўка, Струбачы, Убарткі, Хізішча, Язьвінец.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лельчыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў