Леонэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леонэ
Краіна Сьера-Леонэ
Падзел цэнт
Код ISO-4217 SLL
Скарачэньне Le
Сымбаль Le
Цэнтральны банк Bank of Sierra Leone[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1964
Папярэдняя валюта заходнеафрыканскі фунт[d]
Абменны курс:
(14 студзеня 2008 (Даляр ЗША))
2 925
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Леонэ (па-ангельску: leone, код ISO 4217: SLL) — афіцыйная валюта Сьера-Леонэ. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца «Le».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леонэ быў ўведзены ў абарачэньне ў 1964 годзе, каб замяніць Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт, па абменным курсе 1 фунт = 2 леонэ (ці 1 леонэ = 10 шылінгаў).

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю ½, 1, 5, 10 і 20 цэнтаў. На ўсіх манэтах была выява сэра Мілтана Маргаі. У 1972 годзе, былі ўведзены манэты вартасьцю 50 цэнтаў з выявай доктара Сіяка Стывэнса. Гэтая выява засталася на новай сэрыі манэтаў уведзеных у 1980 годзе. У 1987 годзе была ўведзена нікелева-бронзавая манэта вартасьцю 1 леонэ.

У 1996 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 10, 50 і 100 леонэ. 500 леонэ былі ўведзены ў 2004 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леонэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў