Леся Беларуска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леся Беларуска
Ларыса Пятроўна Марозава
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Леся Беларуска, Эриния
Нарадзілася Маладэчна
Памерла студзень 1948
лагер Эльген, УПУППЛ, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтэса
Гады творчасьці  ? — 1948
Жанр паэзія
Мова беларуская, расейская

Ле́ся Белару́ска (сапраўднае імя: Лары́са Пятро́ўна Маро́зава; памерла ў 1948 годзе) — уяўная беларуская паэтка.

Містыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад пачатку ненаўмысная містыфікацыя Валянціны Коўтун хутка пачала самастойнае жыцьцё. Так, паводле некаторых выданьняў, Ларыса Марозава нарадзілася ў Маладэчне, атрымала пэдагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у Маладэчне[1]. 22 траўня 1938 выйшла замуж за афіцэра НКУС Аляксея Марозава, у дзень вясельля была першы раз затрыманая й дастаўленая ў НКУС, у канцы ліпеня 1938 муж Марозавай быў арыштаваны й расстраляны, сама яна арыштаваная ў студзені 1939[2][3]. Паводле гэтых жа выданьняў, Ларыса Марозава за прыналежнасьць да нацыяналістычнай арганізацыі, асуджаная на 10 гадоў лягераў[1] і адбывала пакараньне ў Магадане і ў лягеры Эльгэн[3] дзе працавала ў асноўным на лесапавале[1]. Уяўная Марозава, быццам, працягвала пісаць у лягеры расейскамоўныя вершы пад псэўданімам Эриния (багіня помсты й адплаты ў старажытных грэкаў); псэўданімам Леся Беларуска падпісвала толькі беларускія вершы; зьбірала лягерны фальклёр, шмат рукапісаў былі канфіскаваныя падчас вобшукаў[3]. Загінула ўяўная Марозава ў зьняволеньні[3] гэта, быццам, здарылася за некалькі дзён да вызваленьня Марозавай, калі яна даведалася, што яе муж расстраляны яшчэ ў 1938 годзе.[1]

Знайшоўся нават сулягернік Марозавай, расейскамоўны паэт з Украіны — Васіль Малагуша, паводле яго сведчаньня, Ларыса Марозава ў пачатку студзеня 1948 году выйшла з бараку й не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замёрзлай у сумёце. Васіль Малагуша напісаў успаміны пра Ларысу Марозаву, якія разам зь яе 21 вершам выдадзеныя ў кнізе Алены Кобец-Філімонавай «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа»[1]. Рукапісны зборнік твораў Ларысы Марозавай пад назвай «Я голас ваш» Васіль Малагуша ў 1997 перадаў у часопіс «Полымя», дзе зборнік быў часткова апублікаваны[2]. Пра лёс Ларысы Марозавай піша кнігу беларускі гісторык й пісьменьнік Анатоль Валахановіч[1]. Па некаторых зьвестках пра Ларысу Марозаву ўзгадвала Яўгенія Гінзбург, якая таксама была зьняволенай у Эльгэне[2].

Аднак, трэба адзначыць, некаторыя літаратуразнаўцы заўважылі некаторыя супярэчнасьці ў «біяграфіі» Ларысы Марозавай, а сапраўднасьць яе творчасьці паставілі пад сумненьне, пакуль няма прафэсійнага дасьледаваньня[4].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2;
  • Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3;
  • В лагерном бараке: (верш) // Труд. 30.08.2007.
  • Малітва да Калымы: лісты з «Эльгена»: [вершы] / Леся Беларуска. — Мн: «Лімарыус», 2009.[5]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Писательница…
  2. ^ а б в Краса і сіла:…
  3. ^ а б в г Маракоў…
  4. ^ Галубовіч…
  5. ^ Зборнік вершаў беларускай пісьменніцы В. М. Коўтун. Творы напісаны ад вымышленага імя Лесі Беларускі, абагульненага вобраза палітычнага вязня 1930-1940-х гг.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Галубовіч Л. Сястра наша Леся… // ЛіМ. 22.2.2008, № 8 (4451);
  • Дорская С. Справа Лесі Беларускі раскрытая: [аб прэзентацыі кнігі Валянціны Коўтун «Леся Беларуска. Малітва да Калымы», Мінск] // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 21 жніўн. (№ 31). — С. 4;
  • Капа Н. Справа Лесі Беларускі: [аб трагічным лёсе рэпрэсіраванай паэтэсы Л. П. Марозавай] // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 9 мая (№ 19). — С. 14;
  • Коўтун В. Малітва Лесі Беларускі: [аб лёсе паэтэсы: гутарка з пісьменніцай Валянцінай Коўтун] // Звязда. — 2009. — 30 крас.;
  • Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / Склад. М. Скобла; Навук. рэд. А. Пашкевіч. -Мн.: Лімарыус, 2003;
  • Локун В. Малітва, звернутая да людзей // Маладосць. — 2010. — № 4. — С. 128—131.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9;
  • Писательница Елена Кобец-Филимонова считает необходимым увековечить память талантливой поэтессы Леси Белоруски // БелаПАН / Культура, 29.10.2007. 22:03

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]