Лозы (Ваўкавыскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лозы
трансьліт. Lozy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Роскі
Насельніцтва: 280 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231913
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′57″ пн. ш. 24°21′31″ у. д. / 53.3325° пн. ш. 24.35861° у. д. / 53.3325; 24.35861Каардынаты: 53°19′57″ пн. ш. 24°21′31″ у. д. / 53.3325° пн. ш. 24.35861° у. д. / 53.3325; 24.35861
Лозы на мапе Беларусі ±
Лозы
Лозы
Лозы
Лозы
Лозы
Лозы

Ло́зы[2] (таксама — Лазы́[2]) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомая з XVIII стагодзьдзя. У 1737 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, 56 валок. У 1796 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 годзе дзяржаўная вёска.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2004 год — 377 жыхароў
  • 2009 год — 280 чалавек[1]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Курган, раньняе Сярэднявечча (Х—XII ст.) Мясцовая назва «гарадок». За 1,8 км на паўночны захад ад вёскі, сярод поля. Дыямэтар насыпу каля асновы 21 м, вышыня 3,0—3,5 м. Адкрыў у канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, абсьледаваў у 1973 г. Яраслаў Зьвяруга.
  • Курганны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XІV—XVII ст.). За 0,7 км на поўнач ад усходняй ускраіны вёскі, памеры 60х40 м (каля 50 магіл). Выявіў і абсьледаваў у 1984 г. Яраслаў Зьвяруга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 124-25