Локніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Локніца
польск. Łoknica
Локніца
Мясцовая назва: Łoknicia
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′7″ пн. ш. 23°21′34″ у. д. / 52.78528° пн. ш. 23.35944° у. д. / 52.78528; 23.35944Каардынаты: 52°47′7″ пн. ш. 23°21′34″ у. д. / 52.78528° пн. ш. 23.35944° у. д. / 52.78528; 23.35944
Локніца на мапе Польшчы
Локніца
Локніца
Локніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ло́кніца (па-польску: Łoknica, па-падляску: Łóknicia[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Церазь вёску цячэ рэчка Локніца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Яна Хрысьціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёску заснаваў да 1569 г. лясьнічы Вялікага Княства Літоўскага Рыгор Вайловіч у лясох Бельскай пушчы. У 1580 годзе была ўжо прыватнай вёскай войскага бельскага Яна, які назваўся прозьвішчам Локніцкі і карыстўся гэрбам Нячуя. Маёнтак Локніцкіх абхопліваў суседнія Мякішы і Лянева. Сын Яна Марыян стаў сакратаром каралёў Стэфана Баторага і Жыгіонта Вазы. Пад канец XVII ст. Локніца перайшла пад валоданьне Цехановецкіх. Хутка адкупілі яе Пацеі, а ад іх Кампоўскія. Пад канец XIX ст. валодалі тут Лышчынскія, якія распрадалі маёнтак мужыкам яшчэ да Першай сусьветнай вайны[5]. У міжваенны пэрыяд Локніца прыналежала да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 201 жыхароў (7 каталікоў і 194 праваслаўных, але 143 было запісаных палякамі, а толькі 58 беларусамі)[6]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Локніца была далучаная да гміны Бельск-Падляскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023604?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Łoknicia svoja.org Праверана 9 красавіка 2015 г.
  3. ^ Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Пасынках (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.
  5. ^ Локніца (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 9 красавіка 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.