Лола Олбрайт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лола Олбрайт
Lola Jean Albright
Імя пры нараджэньні Лола Джын Олбрайт
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1924
Месца нараджэньня Акран, штат Агаё, ЗША
Дата сьмерці 23 сакавіка 2017 (92 гады)
Месца сьмерці Талука-Лэйк, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 19471984
Узнагароды
IMDb ID nm0017030

Лола Олбрайт (па-ангельску: Lola Albright ), народжаная Лола Джын Олбрайт (па-ангельску: Lola Jean Albright ); нарадзілася 20 ліпеня 1925, Акран (штат Агаё), памерла 23 сакавіка 2017 у Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія)) — амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, мадэль. Лічылася «адной з найбольш стыльных, гарачых і прыгожых акторкаў у Галівудзе з адным з найбольш гартанных, дымчатых і пазнавальных галасоў у [музычным] бізнэсе»[1].


Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў горадзе Акрон (штат Агаё, ЗША) у сям’і эвангелічных сьпявакоў музыкі госпэл. Зь дзяцінства на працягу 20 гадоў вучылася граць на фартэпіяна. Працавала як мадэль. З 15 гадоў працавала сакратаркай на радыёстанцыі ў родным горадзе. Ва ўзросьце 18 гадоў пераехала ў Кліўлэнд, дзе працавала стэнаграфісткай на мясцовай радыёстанцыі. У Кліўлэндзе адбыўся першы выступ Олбрайт на радыё[2] . У 1946 годзе разам з бацькамі пераехала шукаць працу ў Галівуд[3]. Параду паспрабаваць свае сілы ў кінэматографе Олбрайт даў вядомы фотамастак Пол Гэсэ[4]. На пачатку 1950-х гадоў часта працавала як мадэль з Джылам Элвгрэнам, славута вядомым мастаком у стылі пінап[4].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінакар’ера Олбрайт распачалася з эпізадычнай ролі ў фільме «Незавершаны танец» (1947). Першы посьпех прыйшоў у 1949 годзе зь фільмам «Чэмпіён», у якім Олбрайт грала побач з Керкам Дугласам. На працягу 1950-х1960-х гадоў зьнялася ў больш чым 20 фільмах пераважна ў ролях другога пляну. У 1950 годзе праходзіла пробы на ролю ў фільме «Асфальтавыя джунглі», якую ў выніку атрымала Мэрылін Манро[4].

Да найбольш значных кінэматаграфічных працаў належаць ролі ў фільмах «Халодны вецер у жніўні» (1961), «Кід Галахад» (1962), дзе Олбрайт грала з Элвісам Прэсьлі, францускім фільме «Драпежнікі» (1964), у якім Олбрайт зьнялася разам з Аленам Дэлёнам і Джэйн Фонда, а таксама ў эпічным вэстэрне «Шлях на захад» (1967).

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адной з найбольш вядомых роляў на тэлебачаньні стала роля сьпявачкі начнога клюбу Эйдзі Харт у папулярным тэлевізыйныя сэрыяле «Пітэр Ган» (19581961). Здымалася ў тэлевізыйных сэрыялах «Альфрэд Хічкак прадстаўляе», «Хілбілі з Бэвэрлі», «Чалавек з U.N.C.L.E.», «Коджак», «Старскі і Хач» і інш.

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Два музычныя альбомы, якія Олбрайт запісала напрыканцы 1950-х гадоў у суправаджэньні аркэстру Гэнры Манчыні, сталі лягічным працягам яе музычна яскравай ролі ў тэлевізыйным сэрыяле «Пітэр Ган».

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тройчы была замужам: за кіраўніком радыёстанцыі, акторам, разам зь якім здымалася ў фільме «Чалавек з добрым настроям», а таксама за піяністам і ўладальнікам рэстарану. Ні ў водным з шлюбаў ня мела дзяцей[4].

Прафесійнае прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1959 — намінацыя на амэрыканскую тэлевізійную прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў драматычным сэрыяле за яе працу ў сэрыяле «Пітэр Ган»[5]
  • 1966 — «Срэбраны Мядзведзь» за найлепшую жаночую ролю на 16-м Міжнародным бэрлінскім кінафэстывалі за ролю ў фільме «Бог любіць вуцяня»[6]

Выбраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Фільм Арыгінальная назва Роля
1947 Незавершаны танец The Unfinished Dance супрацоўніца дому моды
1949 Чэмпіён Champion Палмэр
1950 Чалавек з добрым настроям The Good Humor Man Марджы Бэлью
1961 Халодны вецер у жніўні A Cold Wind in August Айрыс Хартфард
1961 Кід Галахад Kid Galahad Долі Флэчар
1964 Драпежнікі (Дом радасьці) Les felins (Joy House) Барбара
1966 Бог любіць вуцяня Lord Love a Duck Мэры Грын
1967 Шлях на захад The Way West Бэкі Эванс
1967 Дзе вы былі, калі пагасла сьвятло? Where Were You When the Lights Went Out? Рабэрта Лэйн

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Альбом Арыгінальная назва Выдавецкая кампанія
1957 Лола жадае цябе Lola Wants You Kem
1959 Горад мараў Dreamsville Columbia

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lola Albright IMDb Праверана 13 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Aaker, Everett Энцыкляпэдыя раньніх тэлевізыйных змагароў са злачыннасьцю = Encyclopedia of Early Television Crime Fighters. — McFarland & Company, 2006. — С. 6-8. — 659 с. — ISBN 978-0-7864-6409-8
  3. ^ Lola: A Cold Wind Made Her Hot at the Box Office Parade Праверана 13 сакавіка 2016 г.
  4. ^ а б в г Lola Albright Glamour Gorls of the Silver Screen Праверана 13 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Lola Albright Television Academy Праверана 13 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Prizes & Honours 1966 Internationale Filmfestspiele Berlin Праверана 13 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]