Лоскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Лоскі замак
Лоскі замак, гарадзішча
Лоскі замак, гарадзішча
Краіна Беларусь
Вёска Лоск
Каардынаты 54°15′44″ пн. ш. 26°26′05″ у. д. / 54.26222° пн. ш. 26.43472° у. д. / 54.26222; 26.43472Каардынаты: 54°15′44″ пн. ш. 26°26′05″ у. д. / 54.26222° пн. ш. 26.43472° у. д. / 54.26222; 26.43472
Статус Ахоўная зона
Лоскі замак на мапе Беларусі
Лоскі замак
Лоскі замак
Лоскі замак
Лоскі замак на Вікісховішчы

Лоскі замак, мясцовая назва Замчышча, Замак[1] — помнік гісторыі і архітэктуры ў Лоску. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка, паміж рэкамі Казлоўкай і Верасоўкай (прытокі Бярэзіны). Існаваў у XIV—XVIII стагодзьзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны замак у Лоску збудавалі ў XIV ст.

У 1956 годзе замак дасьледаваў Леанід Аляксееў, у 1985 годзе — Яраслаў Зьвяруга, раскопкі праводзілі ў 1987 годзе Зянон Пазьняк і Міхась Чарняўскі, у 1988—1989 гадох Зянон Пазьняк і Генадзь Сагановіч, у 1990 годзе Генадзь Сагановіч і Юры Бохан, у 1991 годзе Юры Бохан.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў драўляныя фартыфікацыі ў выглядзе зрубных сьценаў-гародняў і баявых вежаў, якія стаялі на кальцавым земляным вале. Паводле інвэнтару за 1621 год, было 10 3-ярусных вежаў і 2-ярусная вежа-брама, што зачынялася варотамі і кратай-герсай. Гародні мелі зьверху баявыя галерэі з байніцамі і абламамі, накрытыя 2-схільнай гонтавай страхой. На дзядзінцы стаялі два 2-павярховыя палацы[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 2: К — Я. — Мн.: БелЭн, С. 24.
  2. ^ Ткачоў М., Якімовіч Ю. Лоскі замак // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 348.
  3. ^ Ткачоў М. Лоскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 218.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 2: К — Я. — Мн.: БелЭн,  
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
  • Бохан Ю. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Ю. Бохан; уклад. М. Волкаў. — Менск: Беларуская навука, 2018. — 292 с : іл., 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2020.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613В000092