Лос-Анджэлес Гэлаксі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лос-Анджэлес Гэлаксі
Поўная назва Los Angeles Galaxy
Заснаваны 1995
Горад Лос-Анджэлес, ЗША
Стадыён Дыгніці Гэлт Спортс Парк
Умяшчальнасьць: 27 000
Кіраўнік Філіп Аншуц[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат МЛС
 · 2023 Канфэрэнцыя: 13 месца (агулам 26 месца)
Плэй-оф: ня выйшлі
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lagalaxy.com (анг.)

«Лос-Анджэлес Гэлаксі» (па-ангельску: Los Angeles Galaxy) ― амэрыканскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў МЛС. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Першапачаткова свае хатнія матчы «Гэлаксі» праводзіў на стадыёне «​​Роўз Боўл» у Пасадэне, але з 2003 году гуляюць на пляцоўцы «Дыгніці Гэлт Спортс Парк», які месьціцца ў прадмесьці Карсан. Разам з «Гэлаксі» на гэтым стадыёне свае хатнія матчы праводзіць клюб «Чывас ЗША». Каманда мае суперніцтва з клюбам «Сан-Хасэ Эрткўэйкс», матчы паміж клюбамі маюць назоў Каліфарнійскае клясыка, якое разглядаецца многімі як самае працяглае суперніцтва ў футболе ЗША.

У студзені 2007 году клюб зьвярнуў на сябе ўвагу ўсяго футбольнага сьвету, падпісаўшы кантракт з ангельскай зоркай Дэйвідам Бэкгэмам. Іншым важным падпісаньнем быў кантракт з Робі Кінам, які ў цяперашні час зьяўляецца капітанам клюбу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліга МЛС была заснавана ў 1993 годзе, як частка дамовы фэдэрацыі футболу ЗША на правядзеньне ў 1994 годзе чэмпіянату сьвету па футболе[1]. Клюб з Лос-Анджэлесу ўпершыню далучыўся да лігі ў 1996 годзе. Назва «Гэлаксі» была атрымана з-за таго, што ў Лос-Анджэлес зьяўляецца домам для многіх зорак Галіўуду[2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ About Major League Soccer. web.mlsnet.com.
  2. ^ Los Angeles Galaxy (1996–present). Sports E-cyclopedia.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]