Лудагорац Разград

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лудагорац
Поўная назва Професионален футболен клуб Лудогорец Разград
Заснаваны 1945
Горад Разград, Баўгарыя
Стадыён Лудагорац Арэна
Умяшчальнасьць: 9000
Кіраўнік Кірыл Дамусчыеў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Лудагорац» (па-баўгарску: Лудогорец) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Разграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 11-разовы чэмпіён Баўгарыі (2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Баўгарыі (2012, 2014, 2023), шасьціразовы ўладальнік Супэркубка Баўгарыі (2012, 2014, 2018, 2019, 2021, 2022). Клюб быў заснаваны ў 2001 годзе пад назовам «Лудагор’е». Сваю сучасную назву клюб атрымаў ад гарадзкога клюбу, які быў заснаваны яшчэ ў 1945 годзе і расфармаваны ў 2006 годзе. «Лудагорац» зьяўляецца трэцім клюбам у гісторыі, які атрымліваў перамогі ў чэмпіянаце, кубку і супэркубку Баўгарыі, пасьля сафійскіх ЦСКА і «Леўскі». Акрамя таго, клюб зьяўляецца другой баўгарскай камандай, якая дасягнула групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў, пасьля выхаду ў групу ў сэзоне 2014—2015 гадоў. У тым жа сэзоне яны сталі першай баўгарскай камандай, якая атрымала пункты ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, калі яны перамаглі «Базэль» у Сафіі зь лікам 1:0.

Назва клюбу паходзіць ад імя рэгіёну, у якім знаходзіцца горад Разград, што значыць «вобласьць дзікіх лясоў», у паўночна-ўсходняй Баўгарыі. Галоўнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Лудагорац Арэна» ў Разградзе, які мае ўмяшчальнасьць 6500 месцаў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы клюб «Лудагорац» была заснаваны ў 1945 годзе і выступаў ў асноўным у баўгарскіх ніжэйшых дывізіёнах. У 1961 годзе «Лудагорац» дасягнуў другога дывізіёну. Пасьля 45 гадоў каманда была распушчаная ў 2006 годзе.

Сёньняшні клюб быў заснаваны 18 чэрвеня 2001 году, а ў 2002 годзе быў пераназваны ў «Разград 2000» пасьля аб’яднаньня з моладзевай камандай. У 2010 годзе каманда дасягнула другога дывізіёну, пасьля чаго здолела атрымаць ліцэнзію на ўжываньне назвы і гісторыі папярэдняга клюбу «Лудагорац», які быў расфармаваны за 4 гады да гэтага. У верасьні 2010 году клюб быў выкупліны баўгарскім бізнэсоўцам Кірылам Дамусчыевам, які выказаў зацікашленасьць у прасоўваньні клюбу да вышэйшага дывізіёну. На наступны сэзон клюб атрымаў пуцёўку ў эліту, пасьля чаго быў запрошаны цэлы шэраг выдатных гульцоў.

У траўні 2012 году клюб атрымаў свой першы трафэй — Кубак Баўгарыі. Адолеўшы ў апошнім матчы сэзону 2011—2012 гадоў прамога канкурэнта сафійскі ЦСКА зь лікам 1:0, «Лудагорац» упершыню ў гісторыі выйграў чэмпіянат Баўгарыі. Наступныя два гады клюб таксама станавіўся чэмпіёнам краіны. У сэзоне 2012—2013 гадоў клюб дэбютаваў на эўрапейскай арэне, клюб прабіўся ў раўнд плей-оф Лігі чэмпіёнаў, аднак там ня здолеў адолець швайцарскі «Базэль». Вылет на гэтай стадыі турніру дазволіў клюбу патрапіць у групавы этап Лігі Эўропы. У сэзоне 2014—2015 гадоў «Лудагорац» выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы румынскі «Сьцяўа»[2]. Матч адзначыўся тым, што з-за выдаленьня брамніка на 119 хвіліне на браму перад сэрыяй пэнальці стаў палявы гулец Косьмін Моцы, які стаў героем матчу, адбіўшы два пэнальці, то бок упершыню ў гісторыі палявы гулец, стаў на браму, здолеў атрымаць перамогу ў сэрыі пэнальці.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Сэрджыё Пат 1990
3 Сьцяг Баўгарыі Аб Антон Недзялкаў (капітан) 1993
4 Сьцяг Партугаліі Аб Дыніш Алмэйда 1995
5 Сьцяг Баўгарыі Аб Георгі Тэрзіеў 1992
6 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Пятроўскі (капітан) 1997
7 Сьцяг Бразыліі Нап Рык Ліма 1999
8 Сьцяг Партугаліі ПА Клаўдзі Гансалвіш 1994
9 Сьцяг Швайцарыі Нап Квадва Дуа 1997
10 Сьцяг Аргентыны Нап Матыяс Тысэра 1996
12 Сьцяг Харватыі Бр Сіман Слуга 1993
14 Сьцяг Ізраілю Аб Дэні Гропэр 1999
16 Сьцяг Нарвэгіі Аб Асьляк Фон Вітры 1996
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Сон 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Баўгарыі ПА Івайла Чочаў 1993
21 Сьцяг Бразыліі Нап Раі Насымэнту 1998
24 Сьцяг Бэніну Аб Аліўе Вэрдон 1995
26 Сьцяг Гамбіі Аб Ноа Сундбэрг 1996
30 Сьцяг Бразыліі ПА Пэдру Нарэсі 1998
37 Сьцяг Ганы Нап Бэрнард Тэкпэтэй 1997
44 Сьцяг Нямеччыны Аб Марсэль Гайштэр 1992
77 Сьцяг Бразыліі Нап Каю Відал 2000
82 Сьцяг Баўгарыі ПА Іван Ярданаў 2000
88 Сьцяг Баўгарыі ПА Тодар Недэлеў 1993
90 Сьцяг Баўгарыі Нап Спас Дэлеў 1989
99 Сьцяг Бразыліі Нап Рван Сэку 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]