Лукашэнкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэты артыкул пра род. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Лукашэнкі.

Лукашэ́нкі — беларускі ды ўкраінскі род. Паходзяць зь вёскі Собічава, што ў Сумской вобласьці Ўкраіны. Найбольш вядомыя з роду 1-ы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, а таксама ягоныя сыны Віктар і Дзьмітры. Прадстаўнікі роду жывуць у Беларусі, Канадзе, Расеі, Украіне.

Цяжкасьці складаньня радаводу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне й роднасныя сувязі Аляксандра Лукашэнкі ня ёсьць вельмі дасьледаванымі й засноўваюцца пераважна на рознага кшталту газэтных публікацыях, шматлікіх вэрсіях і чутках. Абвяшчэньню гэтае інфармацыі нявельмі спрыяюць беларускія ўлады, а сам прэзыдэнт ня любіць казаць пра сваю сям’ю, што дае чарговую падставу для памнажэньня вялікае колькасьці плётак і неверагодных чутак.

Нявысьветленым застаецца сваяцтва беларускіх і ўкраінскіх Лукашэнкаў. У 2003 нашчадак украінскае галіны Джэймз Лукашэнка зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра асабістую сустрэчу, настойваючы на кроўнай роднасьці. Але спатканьня не адбылося, а, як паведаміла Натальля Пяткевіч, «праверыць роднасьць ніхто не спрабаваў»[1].

Няведомае й паходжаньне бацькі прэзыдэнта. Высоўваліся розныя вэрсіі, шмат зь іх былымі аднавяскоўцамі прэзыдэнта, паводле якіх бацькам Аляксандра Рыгоравіча былі цыган-каваль Рыгор, жыд Гірша ды мясцовы лясьнік-беларус[2].

Праз адмову жонкі прэзыдэнта пераехаць зь ім пасьля перамогі на выбарах 1994 у Менск, высоўваліся чуткі пра развод сужэнцаў.

У 2004 пачалі хадзіць чуткі, што ў А. Лукашэнкі нарадзіўся чарговы сын, на гэты раз ад асабістае лекаркі прэзыдэнта Ірыны Абельскай, зь якой яны былі заўважныя напрацягу вельмі даўгога часу. У 2001 яна была прызначаная галоўным лекарам ДУ «Рэспубліканскі шпіталь Кіраваньня справамі прэзыдэнта», а ейная маці, Людміла Пастаялка, неўзабаве была прызначаная міністрам аховы здароўя РБ. Часткова гэтыя плёткі пацьвердзіў і сам прэзыдэнт, паведаміўшы што рыхтуе сабе ў пераемнікі «маленькага». Але, магчыма, гаворка вялася пра ўнука, таксама Аляксандра. Але ў 2007 Ірына Абельская была звольненая, а ейная праца была вельмі раскрытыкаваная прэзыдэнтам[3]. Тым ня менш, зьяўленьні Аляксандра Лукашэнкі з чатырохгадовым хлопчыкам падчас шматлікіх візытаў цьвердзіць меркаваньне пра наяўнасьць трэцяга сына ў прэзыдэнта.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

                                    Іван
                        ______________|____________
                       |                           |
                  Васіль (1870-?)           Трафім[4]
  _____________________|_________            ______|________________________________
 |        |            |         |          |                                        |
Дзьмітро[5] Іван         Пятро[6]  Васыль[7] Кацярына                                Ганна (1922-)
 |         |           |         |          |                                        |   
 |       __|__         |         |          |                                        |
 |      |     |        |         |          |                                        |
Хведар[8]?, д. ?, д. Васіль[9]  Пятро  Аляксандар (1954-) ∞ Галіна Жаўняровіч[10] Ларыса (1943-2007)[11]
                       
                       |                         _______|___________________________________
                 Джэймз (1967-)[12]               |                |                         |
                                                                
                                            Віктар (1975-)    Дзьмітры (1979-)       Мікалай (2004-)[13]             
                                                 |
                                              Аляксандар

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ В Минск из Канады летит троюродный племянник Лукашенко (рас.)
  2. ^ compromat.ru, Тайна национальности отца Лукашенко — цыган, еврей или белорус? (рас.)
  3. ^ regnum.ru, Лукашенко называл своего преемника «маленьким» (рас.)
  4. ^ пераехаў на Беларусь
  5. ^ у 1933 быў раскулачаны
  6. ^ у 1920-х пераехаў у Глухаў
  7. ^ эміграваў у Канаду
  8. ^ жыве ў Собічаве
  9. ^ жыве ў Глухаве
  10. ^ жыве ў Рыжкавічах
  11. ^ падчас жніва п’яная заснула ў кукурузе, дзе была выпадкова забітая камбайнам (Загінула стрыечная сястра прэзыдэнта Лукашэнкі)
  12. ^ жыве ў Канадзе, у 2003 спрабаваў сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам
  13. ^ пазашлюбны, маці — Ірына Абельская