Лука (Столінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лука
трансьліт. Luka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Глінкаўскі
Насельніцтва: 323 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225501
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′22.6″ пн. ш. 26°36′25.2″ у. д. / 51.906278° пн. ш. 26.607° у. д. / 51.906278; 26.607Каардынаты: 51°54′22.6″ пн. ш. 26°36′25.2″ у. д. / 51.906278° пн. ш. 26.607° у. д. / 51.906278; 26.607
Лука на мапе Беларусі ±
Лука
Лука
Лука
Лука
Лука
Лука

Лука́[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскае вобласьці, за 4 км на паўднёвы захад ад Глінкі, за 9 км на паўночны ўсход ад Гарадной, за 21 км на захад ад Століна, 225 км ад Берасьця, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі ЛунінецСарны. Транспартныя сувязі па аўтадарозе ГараднаяГлінка. Уваходзіць у склад Глінкаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVII стагодзьдзі ўрочышча Луку сярод балота Марочнага ў мяшчан Гарадной набыў нячатаўскі войт Кігір[2]. Урочышча Лука згадваецца як уласнасьць мяшчан у інвэнтары мястэчка Гарадной 1747 року[3]. У 1899—1904 стараста мяшчанскае ўправы мястэчка Гарадной Есіп Андрэевіч Пешка праводзіў актыўнае асушэньне забалочаных земляў вакол мястэчка, у т. л. у Луцэ.

У 1909 фальварак Церабяжоўскае воласьці Пінскага павету Менскае губэрні, 1 двор, 5 жыхароў. Належаў Есіпу Пешку.

У 1921 року ў складзе Польшчы, фальварак Церабяжоўскае гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва, 1 двор, 3 жыхары. У 1920—1930-х, у сувязі зь перанаселенасьцю Гарадной, было праведзенае асушэньне земляў у Луцэ. Адбылася так званая «камасацыя», то бок нарэзка хутароў. На новыя землі пераехала багата сем’яў з Гарадной. Паводле мапы Польскага вайсковага геаграфічнага інстытуту ў 1925 — 30 двароў.

З 1939 году ў складзе БССР, вёска. Паводле перапісу 1959 году 472 жыхары. У Лукенскай школе ў 1958—1960 пачынаў працаваць настаўнікам фальклярыст Васіль Ліцьвінка.

У 1980 р. 646 жыхароў. Базавая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. На 1 студзеня 2002 р. 164 гаспадаркі, 435 жыхароў, у складзе калгасу «1 Мая»[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 483 жыхары
  • 2005 год — 158 гаспадарак, 403 жыхары[4]
  • 2010 год — 323 жыхары

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 265
  2. ^ НГАБ. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.
  3. ^ НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 583.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]