Лускаваты лішай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лускаваты лішай
Спэцыяльнасьць дэрматалёгія
Фактары рызыкі курэньне[d][1], стрэс, атлусьценьне і Xerosis cutis[d]
Лекі methotrexate[d], non-steroidal anti-inflammatory drug[d], tazarotene[d][2], ethyl fumarate[d][3], desoximetasone[d][4], apremilast[d][5], tacalcitol[d][6], calcipotriene[d][7] і desonide[d][8]
Лускаваты лішай у Вікісховішчы

Лускаваты лішай (псарыяз; па-грэцку: ψώρα — сьверб) — імунная хвароба перавытворчасьці вузаў скуры, арагавеньне якой скарачаецца з 28 да 4 дзён (у 7 разоў). Ускладненьне вядзе да артрыту і нэўрозу. Найперш праяўляецца ва ўзросьце ад 17 да 40 гадоў. У Беларусі ад хваробы пакутуе 2,8 % насельніцтва[9].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцю хваробы найбольш спрыяе душэўнае пашкоджаньне, хранічны стрэс, інфэкцыя, пашкоджаньне скуры (апёк, драпіна і парэз), ужыцьцё антыбіётыкаў, дыябэт, атлусьценьне, атручаньне сьпіртам, перапад тэмпэратуры і працяглае знаходжаньне ў памяшканьні з кандыцыянэрам.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры хваробе ружовыя бляшкі з серабрыстымі лускавінамі адначасна зьяўляюцца на сымэтрычных участках цела (локці, калені, скурныя складкі, галава і твар). Скура лушчыцца і сьвярбіць. На патоўшчаных пазногцях зьяўляюцца канаўкі і ямкі, праступаюць жаўтавата-бурыя плямы. Гарачыя навобмацак суставы баляць і ацякаюць, парушаецца іх рухавасьць[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]