Любеч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любеч
Любеч
Замкавая гара
Замкавая гара
Герб Любеча Сьцяг Любеча
Першыя згадкі: 882
Вобласьць: Чарнігаўская
Раён: Рэпкінскі
Плошча: 6 км²
Насельніцтва: 2381 (2007)
Тэлефонны код: +380 4641
Паштовы індэкс: 15041
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′31″ пн. ш. 30°39′51″ у. д. / 51.70861° пн. ш. 30.66417° у. д. / 51.70861; 30.66417Каардынаты: 51°42′31″ пн. ш. 30°39′51″ у. д. / 51.70861° пн. ш. 30.66417° у. д. / 51.70861; 30.66417
Любеч на мапе Ўкраіны
Любеч
Любеч
Любеч
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Любеч (укр. Любеч) — мястэчка ва Ўкраіне, на левым беразе ракі Дняпра. Уваходзіць у склад Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 2086 чалавек. Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы (лінія Чарнігаў — Оўруч).

Любеч — даўняе места на мяжы гістарычных Старадубшчыны (частка Смаленшчыны), Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Любеч зьмяшчаецца ў Аповесьці мінулых часоў і датуецца 882 годам, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу. У 1024—1036 і 1054—1239 гадох Любеч уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства.

У 1097 годзе шэсьць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе апроч полацкага князя Ўсяслава, якога не запрасілі, правялі ў Любечы свой зьезд. Паводле пастановаў зьезду «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладаньні трох старэйшых лініяў — Ізяславічаў, Сьвятаславічаў і Ўсеваладавічаў. Гэты падзел ня тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзэрэнітэт як форма ўлады на Русі[1].

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1356 годзе Любеч далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1-й палове XV ст. ён перайшоў у валоданьне Манівідаў. У 1471 годзе Любеч стаў цэнтрам воласьці Кіеўскага ваяводзтва. У 1484 годзе вялікі князь Казімер надаў места зьбегламу з Масковіі князю Васілю Вярэйскаму[2].

У 1500—1508 гадох Любеч захапілі маскоўскія войскі. У 1526 годзе адбылося разьмежаваньне Гомельскага і Любецкага старостваў. Згодна з умовамі Люблінскай уніі 1569 году места апынулася ў Каралеўстве Польскім. На 1571 год у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласьць[3][a][4][5] і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёну.

У 1635 годзе Любеч ўвайшоў у склад Чарнігаўскага ваяводзтва. У 1646 годзе места ў складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшло ў Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[6]. У 1648 годзе Любеч захапілі ўкраінскія казакі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Любеч апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, дзе стаў соценным местам Чарнігаўскага казацкага палку. У XVIII—XIX стагодзьдзі статус паселішча панізілі да мястэчка, у складзе Чарнігаўскай губэрні.

У лютым 1918 году Любеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе Любеч увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі, пазьней УССР. У Другую сусьветную вайну з 1 верасьня 1941 да 23 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1986 годзе Любеч пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2091 чал.[7]
  • XIX стагодзьдзе: 1959 год — 3922 чал.; 1979 год — 4089 чал.; 1989 год — 3771 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 2001 год — 2648 чал., зь іх украінскую назвалі роднай мовай 94,82%, расейскую — 4,46%, беларускую — 0,72%; 2016 год — 2086 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча
  • Царква саборная Сьвятога Спаса (1817)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускі гісторык Валеры Пазднякоў у Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага ўсьлед за ўкраінскім гісторыкам Ігарам Кандрацьевым сьцьвярджае, што ў склад Любецкага староства таксама ўваходзіла Брагінская воласьць, што аднак не знаходзіць дакумэнтальнага пацьверджаньня

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Менск: Энцыклапедыкс, 2001.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 315.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 316.
  4. ^ Бельскі С. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI–XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А.Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Четыре четверти, 2018. С. 4–7.
  5. ^ Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. 2000, Вып. 1. С. 185–194.
  6. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 395.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]