Любоў Нэнянг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любоў Нэнянг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1931
Памерла 1996
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Мова ненецкая мова

Любоў Нэня́нг (паводле савецкага, пазьней расейскага пашпарту — Любоў Пракоп’еўна Камарова, 1931—1996) — ненецкая паэтка й пісьменьніца.

Вучылася ў школе-інтэрнаце ў сяле Усьць-Порт, пазьней у пэдагагічнай вучэльні народаў Поўначы ў Ігарцы ды Ленінградзкім пэдагагічным інстытуце імя Герцэна. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту вярнулася на Таймыр, была рэдактаркаю мясцовай газэты й ненецкамоўных перадачаў на мясцовым радыё.

Першыя творы Любові Нэнянг апублікаваныя ў «Савецкім Таймыры» ў 1962 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]