Любоў (пасёлак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любоў
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 50 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′16.2″ пн. ш. 30°18′26.1″ у. д. / 52.8045° пн. ш. 30.30725° у. д. / 52.8045; 30.30725Каардынаты: 52°48′16.2″ пн. ш. 30°18′26.1″ у. д. / 52.8045° пн. ш. 30.30725° у. д. / 52.8045; 30.30725
Любоў на мапе Беларусі
Любоў
Любоў
Любоў

Любо́ў[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 50 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 101 км ад Гомелю. На поўначы мяжуе зь лесам.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца зь ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў пачатку 1920-х у былым фальварку Новы Двор. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]