Любячаніны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Любячаніны - старажытны баярскі род княскага паходжаньня. Заснавальнікам роду лічыцца князь драўлянаў Мал, забіты каля 946 кіеўскай княгіняй Вольгай. У Якімаўскім летапісы кажыцца, што Мал «князь драўлянскі, сын Ніскінін». Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Ўладзімера, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Сьвятаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышыняў у дзяржаўным кіраваньні. Дабрыня стаў намесьнікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Ўладзімер з Малушай. Летапіс заве бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і завецца «вяскоўцам».

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніскіня

  1. Мал (?-каля 946), князь драўлянаў
    1. Малуша (944?-1002), ключніца кіеўскае княгіні Вольгі, ад вялікага князя Сьвятаслава мела сына Ўладзімера.
    2. Дабрыня, ваявода князя Ўладзімера
      1. Канстанцін (?-1022), наўгародзкі пасаднік
        1. Астрамір (?-1057), наўгародзкі пасаднік
          1. Вышата (?-пасьля 1064), ваявода Яраслава Мудрага
            1. Ян Вышаціч (?-24 чэрвеня 1106), кіеўскі тысяцкі; ж. - Марыя (?-16 красавіка 1091)
              1. Варлаам (?-1073?), узначаліў Сьвята-Зьмітраўскі манастыр
            2. Пуцята Вышаціч (?-пасьля 1106), кіеўскі тысяцкі