Людамонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менск з боку Людамонту. Ч. Манюшка, 1840-я рр.

Людамонт, Людамонцкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, насупраць сутокаў Пярэспы і Сьвіслачы.

Стэла і музэй на гістарычным Людамонце

На захад ад Людмонту пачынаецца Міхалянка, на поўнач — Весялоўка, на паўночны ўсход — Пярэспа, на паўднёвы ўсход — Старосьцінская Слабада, на поўдзень — Татарская Слабада[1][2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Люмонт

Тапонім Людамонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонтлітоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[3].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Лімонт (Люмонт), зь якім мае повязі назва мясцовасьці, утварылася ад складаньня германскіх імёнаў Leudo і Mundo. Гэтаму імю цалкам адпавядае засьведчанае ў гістарычных крыніцах старажытнае германскае імя Liutmund[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фальварак Людамонт упершыню ўпамінаецца ў канцы XVIII стагодзьдзя. Фальварак складаўся зь сядзібы, гаспадарчых пабудоваў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў месту. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў нямалы прыбытак[5].

Паводле сьведчаньняў падарожніка Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласьніцкім фальваркам і належаў італьянскаму роду Трабэртаў (Трабэрта)[6].

У пачатку XX ст. Людамонт ўваходзіў у пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][7].

Да 1949 року ў Менску існавала вуліца Ўрочышча Людамонт, якую потым савецкія ўлады перайменавалі ў Гвардзейскую[8].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 87.
  5. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 229.
  6. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск, 1992.
  7. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  8. ^ Трофимович А. Где отыскать Людамонт? [1](недаступная спасылка), Аргументы и факты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]