Людвік Юзэф Красінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвік Юзэф Красінскі

Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1833
Памёр 22 красавіка 1895
Варшава
Род Красінскія
Жонка Эліза Бранцікая
Марыя Магдалена Завіша
Дзеці Марыя Людвіка Красінская
Дзейнасьць камэргер

Людвік Юзэф Адам Красінскі (183322 красавіка 1895) — праўнук Міхала Героніма, граф, уладальнік зямельных маёнткаў. Быў таксама грандам гішпанскім, камэргерам аўстрыйскім і мальтыйскім рыцарам. У 1860 годзе пабраўся шлюбам з Элізай Браніцкай гербу Корчак, а 27 красавіка 1882 году з Марыяй Магдаленай Завішай гербу Лебедзь, зь якой меў дачку Марыю Людвіку Красінскую, будучую жонку Адама Людвіа Чартарыйскага.

Валодаў найлепшым у Польшчы конным заводам[1][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хурсік В. Белы лебедзь у промнях славы: Магдаліна Радзівіл. — Менск, 2001.
  2. ^ Забытые меценаты. Мария Магдалина Радзивилл. (рас.) Radziwill.by Праверана 18 красавіка 2024 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Хурсік В. Белы лебедзь у промнях славы: Магдаліна Радзівіл. — Менск, 2001.