Людзяневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людзяневічы
лац. Ludzianievičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Людзяневіцкі
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва: 997 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247970
СААТА: 3216820041
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′37″ пн. ш. 27°41′59″ у. д. / 52.21028° пн. ш. 27.69972° у. д. / 52.21028; 27.69972Каардынаты: 52°12′37″ пн. ш. 27°41′59″ у. д. / 52.21028° пн. ш. 27.69972° у. д. / 52.21028; 27.69972
Людзяневічы на мапе Беларусі ±
Людзяневічы
Людзяневічы
Людзяневічы
Людзяневічы
Людзяневічы
Людзяневічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Людзяне́вічы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Скрыпіцы. Цэнтар сельсавету Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 8 км на захад ад Жыткавічаў, за 5 км на поўдзень ад шашы М10.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Людзень

Людын, пазьней Людэн (Liudin, Leudin, Luden) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ранейшая назва — Забрадочча. У летапісных крыніцах Людзяневічы вядомы з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

Зь ліпеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У гады Другой сусьветнай вайны тут дзеяла савецкае падпольле.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Палескай чыгунцы ёсьць станцыя Людзяневічы, за 4 км на паўднёвы ўсход ад шашы М10 (Гомель — Берасьце).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 84 двары, 673 чалавекі
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 108 двароў; 1834 год — 119 двароў; 1850 год — 631 чалавек; 1897 год — 985 чалавек (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 175 двароў, 1427 чалавекі; 1909 год — 1164 чалавекі ў сяле Людзяневічах і 30 чалавек у маёнтку Людзяневічах[5]; 1917 год — у сяле 1535 чалавек, у маёнтку 29 чалавек; 1921 год — 384 двары, 1932 чалавекі; 1959 год — 1078 чалавек (паводле перапісу); 1999 год — 1066 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 1994 год — 445 двароў, 1124 чалавекі; 2004 год — 398 гаспадарак, 1020 чалавек[6]; 2009 год — 997 чалавек[1]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ваколіцах вёскі ёсьць урочышча Расея.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Міхалаўская царква), пабудаваная ў 1755 годзе.
  • Сядзіба

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы: 1 Траўня завулак, 1 Траўня, Гагарына, Зялёны завулак, Лугавая, Лясная, Моладзевая, Новая, Перамогі, Сацыялістычная.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 178.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1033.
  4. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 54.
  5. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 114.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]