Людміла Гразнова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людміла Мікалаеўна Гразнова
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
1995 — 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 8 чэрвеня 1953 (70 гадоў)
Койданаў, Менская вобласьць, БССР
Партыя: АГП
Бацька: Мікалай Фёдаравіч Пракапенка
Адукацыя: БДУ

Людміла Мікалаеўна Гразнова, у дзявоцтве Пракапенка (8 чэрвеня 1953, Койданаў, Менская вобласьць, БССР) — кандыдат эканамічных навук (1981), дацэнт (1983).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыла разам з бацькамі ў в. Путчына ды Фаніпалі Койданаўскага раёну, Плешчаніцах ды Старобіне. Бацька, Мікалай Фёдаравіч Пракапенка, быў першым сакратаром Старобінскага райкаму партыі. Закончыла БДУ (1975), асьпірантуру БДУ (1978), у 1978—1995 гг. выкладчык, дацэнт, дацэнт-дэктарант катэдры палітэканоміі БДУ. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня. У 2004—2008 гг. намесьніца старшыні Аб’яднанай грамадзянская партыі. Аўтар і рэдактар навучальных дапаможнікаў, шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Обобществление труда как фактор совершенствования структуры социалистического производственного коллектива. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата экономических наук. Минск. 1980
  • Занятость: уровень, структура и формы регулирования. Учебное пособие для студентов филосовско-экономического факультета по специальности «Экономическая теория». Минск. 1994. 98 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  1. ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 99. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7