Люка Дынь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Люка Дынь
Люка Дынь
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1993 (20 гадоў)
Мо, Францыя
Рост 184 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013
2013—
Ліль
ПСЖ
49 (2)
1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
14 верасьня 2012.

Люка Дынь (па-француску: Lucas Digne; нарадзіўся 20 ліпеня 1993, Мо, Францыя) — францускі абаронца футбольнага клюба «Пары Сэн-Жэрмэн».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люка пачаў гуляць у футбольным клюбе «Крэпі-э-Валё» пакуль ня быў заўважаны скаўтамі з клюба «Ліль». 27 ліпеня 2010 года ён падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з «Лілем» да 2013 году. Сваю першую гульню за клюб правёў 26 кастрычніка 2011 года ў пераможным матчы зь лікам 3:1 для каманды супраць клюба «Сэдан» у розыгрышы Кубку Лігі.

У сэзоне 2011—2012 гадоў стаў стала трапляць у склад, дэбютаваўшы ў матчах чэмпіянату Францыі 22 лютага 2012 года ў матчы супраць «Сашо», які скончыўся перамогаў каманды зь Лілю. 29 жніўня 2012 года Люка забіў свой ​​першы гол у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у браму дацкага клюба «Капэнгаген»[1].

17 ліпеня 2013 году Дынь падпісаў пяцігадовы кантракт з «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Як мяркуецца трансфэр абышоўся парыскаму клюбу каля 15 млн эўра[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пэрыяд паміж 2008 і 2011 гадамі прадстаўляў зборную Францыю розных узростаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]