Люнд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люнд
швэдз. Lund
Пляц Стурторгет
Пляц Стурторгет
Герб Люнду
Дата заснаваньня: 990
Горад з: 990
Краіна: Швэцыя
Ляндскап: Сконэ
Лэн: Сконэ
Камуна: Люнд
Плошча: 25,75 км² [1]
Насельніцтва (2015)
колькасьць:  87 244 чал.
шчыльнасьць: 3388,12 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 046
Паштовы індэкс: 22X XX
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′29.927″ пн. ш. 13°11′56.990″ у. д. / 55.70831306° пн. ш. 13.19916389° у. д. / 55.70831306; 13.19916389Каардынаты: 55°42′29.927″ пн. ш. 13°11′56.990″ у. д. / 55.70831306° пн. ш. 13.19916389° у. д. / 55.70831306; 13.19916389
Люнд на мапе Швэцыі
Люнд
Люнд
Люнд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.lund.se

Люнд (па-швэдзку: Lund) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндскапе, цэнтар Люндзкай камуны, у прадмесьці Мальмё. Насельніцтва 87 244 чалавекі (па стане на 31 сьнежня 2015). Старажытны рэлігійны й унівэрсытэцкі цэнтар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люнд быў заснаваны каля 990 году. Такім чынам, ён зьяўляецца, разам з Сыгтунай ды Скарай адным з найстарэйшых гарадоў Швэцыі, аднак у адрозьненьне ад вышэйназваных, ён не зьяўляецца спрадвечна швэдзкім: як і ўвесь Сконэ, ён быў далучаны да Швэцыі толькі ў 1658 годзе, а дагэтуль быў дацкім. У XI стагодзьдзі Люнд становіцца цэнтрам біскупства. У той самы час, гэта быў найбуйнейшы горад Даніі: у ім жыло прыкладна 3—4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з XIV стагодзьдзя, ён паступова страчвае сваю значнасьць з-за росту суседняга Мальмё. Неўзабаве пасьля далучэньня да Швэцыі, у 1666 годзе тут быў заснаваны ўнівэрсытэт, аднак да XIX стагодзьдзя ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. На пачатку XVIII стагодзьдзя горад перажыў некалькі пажараў і чуму. У 1716—1718 гадах тут жыў і кіраваў краінай кароль Карл XII. У 1856 годзе ў Люнд з Мальмё была пракладзена чыгунка, і пачалася індустрыялізацыя гораду, а напрыканцы XIX стагодзьдзя значна павялічылася колькасьць студэнтаў. Апасьля Другой сустветнай вайны горад пачынае расьці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люндзкая катэдра
Сярэдневечны дом Стэкет

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трамвай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 сьнежня 2020 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё трамвайнай лініі, якая пачала дзейнічаць на наступны дзень[2]. Такім чынам, Люнд стаў чацьвертым у сучаснай Швэцыі горадам, які мае сваю трамвайную сетку (іншыя тры — Стакгольм, Гётэборг і Нарчэпінг), а таксама першым з 1911 году горадам, дзе была пракладзена новая трамвайная сетка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kommunarealer den 1 January 2012 (швэд.). Statistics Sweden (30 траўня 2012). Праверана 1 сьнежня 2015 г.
  2. ^ Spårväg i Lund (швэд.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў