Люсіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люсіна
трансьліт. Liusіna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Люсінскі
Насельніцтва
колькасьць: 1506 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 564
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225430
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°37′43″ пн. ш. 26°30′17″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 26.50472° у. д. / 52.62861; 26.50472Каардынаты: 52°37′43″ пн. ш. 26°30′17″ у. д. / 52.62861° пн. ш. 26.50472° у. д. / 52.62861; 26.50472
Люсіна на мапе Беларусі ±
Люсіна
Люсіна
Люсіна
Люсіна
Люсіна
Люсіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лю́сіна[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Люсінскага сельсавету. Разьмешчана па абодва бакі аўтадарогі і чыгункі Ганцавічы — Лунінец, за 16 км на паўднёвы ўсход ад гораду Ганцавічы, за 3 км — чыгуначны прыпынак «Якуба Коласа» (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі ў XVI стагодзьдзі. Належала Патоцкім. У 1886 годзе — 51 двор, 594 жыхары. Дзейнічала праваслаўная царква, прыпісаная да Малькавіцкага праваслаўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году — 57 двароў, 594 жыхары, праваслаўная царква, хлебазапасны магазін, піцены магазін.

У 1902—1904 гадах у Люсіне жыў і працаваў будучы клясык беларускай літаратуры Якуб Колас, які прыехаў сюды пасьля заканчэньня Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Тут Колас пачаў пісаць першую частку трылёгіі «На ростанях» — аўтабіяграфічную аповесьць «У палескай глушы», дзе адлюстраваў жыцьцё і быт сялянаў. У аповесьці Люсіна падаецца пад назвай Цельшына. У 1909 годзе сяло налічвала 152 двары, 1009 жыхароў.

У лютым 1918 году акупаваная германскімі войскамі, у сакавіку 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 году аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы; вёска Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. На верасень 1921 г. 190 дамоў 1029 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзілася калёнія Люсіна, 2 дамы, 25 жыхароў.

З 1939 году ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска, 374 двары, 1664 жыхары, няпоўная сярэдняя школа. З 12 кастрычніка 1940 году вёска — цэнтар сельсавету Ганцавіцкага раёну Пінскай вобласьці.

З 30 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году акупавана нямецкімі захопнікамі. У навакольлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэньня.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 1077 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 1181 жыхар. У 1972 годзе — 451 гаспадарка, 1751 жыхар.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 1506 жыхароў, 564 двары[1]
  • 1999 год — 1615 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльная шыльда на школе, у якой працаваў Я. Колас
  • Памятны знак на месцы, дзе знаходзілася школа ў якой з 1902 па 1904 гады працаваў Якуб Колас

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]