Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірха
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску на пляне былой Малалютэранскай вуліцы, 1898 рок
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску на пляне былой Малалютэранскай вуліцы, 1898 рок
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Карла Лібкнэхта
Каардынаты 53°53.40′47″ пн. ш. 27°31.11′50″ у. д. / 53.90306° пн. ш. 27.53239° у. д. / 53.90306; 27.53239Каардынаты: 53°53.40′47″ пн. ш. 27°31.11′50″ у. д. / 53.90306° пн. ш. 27.53239° у. д. / 53.90306; 27.53239
Канфэсія лютэранства
Эпархія Магілёўская супэрінтэндацыя 
Тып будынка кірха
Дата заснаваньня 1845
Будаваньне 18401845 гады
Дата скасаваньня 1970
Стан зьнішчана
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску на мапе Беларусі
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску
Лютэранская кірха Сьвятога Мікалая ў Менску

Лютэра́нская кі́рха Сьвято́га Мікала́я — колішні лютэранскі храм у Менску. Адзін з двух лютэранскіх храмаў Менску. Быў разьмешчаны на вуліцы «Малой Лютэранскай», да 1956 року ў будынку разьмяшчаўся тэатар юнага гледача.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1798 року ў Менску служыў пастар Самуіл Карштэт, пры якім пачалося збудаваньне лютэранскай царквы[1]. З прычыны недахопу сродкаў, будаўніцтва моцна зацягнулася[1]. Асьвячэньне царквы Сьвятых Паўла і Аляксандра адбылося толькі 1 студзеня 1811 року[1]. У 1833—1860 роках дзейнічала хрысьціянская лютэранская школа[1]. У 1835 року ўсе будынкі лютэранаў у Менску моцна папакутавалі ад страшнага пажару[1]. Аднавіць іх з-за недахопу грошай не атрымлівалася[1].

Толькі ў 1840 року па хадайніцтве віленскага губэрнатара імпэратар Мікалай I вылучыў 20 тысяч рублёў на ўзьвядзеньне новага лютэранскага храму і пастарскага дому ў Менску[1]. Празь пяць гадоў царква сьвятога Мікалая сьвяткавала асьвячэньне, а пастар атрымаў статус «губэрнатарскага прапаведніка» і нават стаў атрымліваць зарплату з імпэратарскай казны[1]. Храм быў пабудаваны на тагачаснай «Малой Лютэранскай» вуліцы (цяпер скрыжаваньне вуліцаў Лібкнехта і Каржа) і атрымаў назву Сьвятога Мікалая, вакол знаходзіліся лютэранскія могілкі, зьнішчаныя ў 1970-ыя рокі[1].

Тэатар юнага гледача[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У савецкі час, прыкладна ў 1933 року, будынак менскай лютэранскай царквы «перапрафілявалі» — у ім зьмясьцілі тэатар юнага гледача[1]. У гэтай царкве хрысьцілі беларускага пісьменьніка Артура Вольскага, які доўгі час і быў дырэктарам тэатру[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zahar Vasil'evič Šybeka, Minsk: staronki žyccja darevaljucyjnaga gorada, Mińsk 1994, ISBN 534500613X, s. 302