Люцыя Лявіцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люцыя Лявіцкая
Дата нараджэньня 1874(1874)
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 20 красавіка 1945
Месца сьмерці Нежын
Бацька Аляксандар Гнатоўскі
Муж Антон Лявіцкі
Дзеці Ванда, Лявон, Вацік і Казімер

Люцыя Аляксандраўна Лявіцкая (народжаная Гнатоўская; 1874, Вільня20 красавіка 1945, Нежын) — жонка беларускага літаратара Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шлюбнае фота Антона і Люцыі

Нарадзілася ў Вільні. Паводле сьведчаньняў Ванды Лявіцкай, Люцыя была маладзейшая за свайго мужа на пяць гадоў. Зь дзяцінства — сірата. Пасьля сьмерці бацькоў яе выхаваньнем займаўся старэйшы брат з жонкаю. Скончыла ў Вільні школу крою і шыцьця.

У васемнаццацігадовым узросьце брат заснаваў для яе маленькую майстэрню на тры швачкі. Шытвом займалася ў Радашкавічах. Пазнаёмілася з Антонам Лявіцкім у Вільні і выйшла за яго ў 1894 годзе. Нарадзіла чатырох дзяцей: Ванду, Лявона, Ваціка і Казімера. Гаспадарыла ў Карпілаўцы ў 1897—1903 гадох.

У 1930 перабралася ў Менск да Язэпа і Ванды Лёсікаў. Вызнавала каталіцтва. Ведала польскую, францускую, беларускую, расейскую мовы і чытала па-нямецку.

Пра Люцыю Лявіцкую згадвала Палута Бадунова: «цікая, як анёл, з чулым сэрцам і разьвітым розумам»; рупілася «безь ядынага папроку» пра свайго мужа, калі быў хворы, «не адыходзіла ад яго, па тры разы на дзень рабіла яму ванны, цягала з надворку вялізныя чыгуны з гарачай вадой…»

Памерла 20 красавіка 1945 году. Пахаваная ў Нежыне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дышлевіч, А. А. На пераломе стагоддзяў. Жыццё і творчасць Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1994. — № 1. — С. 10.
  • Алесь Жынкін. «Мае дарагія…» // Маладосць : часопіс. — 1990. — № 11 (453). — С. 153—162.
  • Содаль. У. Вугельчыкі з попелу: Малавядомыя старонкі з біяграфіі Ядвігіна Ш. // Роднае слова. — Мн.: 1999. — № 12. — С. 183—184.