Лябараторыя Касьперскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лябараторыя Касьперскага
Выява лягатыпу
Тып joint-stock company[d]
Дэвіз Bring on the future
Заснаваная 1997
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна кампутарная бясьпека[d]
Прадукцыя антывірус
Лік супрацоўнікаў
  • 3600 чал. (красавік 2017)[2]

«Лябараторыя Касьперскага» — міжнародная група кампаніяў з цэнтральным офісам у Маскве, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня.

Кампанія зьяўляецца найбуйнейшым у Эўропе вытворцам сыстэм абароны ад шкоднага і непажаданага праграмнага забесьпячэньня, хакерскіх нападаў і спаму. Кампанія ўваходзіць у чацьвёрку вядучых сусьветных вытворцаў праграмных рашэньняў для забесьпячэньня інфармацыйнай бясьпекі.

Па выніках 2014 году выручка кампаніі была 711 мільёнаў даляраў ЗША. У кампаніі працуе больш за 2300 спэцыялістаў. Прадукты кампаніі абараняюць кампутары і мабільныя прылады больш за 300 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім сьвеце, тэхналёгіі выкарыстоўваюцца ў прадуктах найбуйнейшых сусьветных пастаўшчыкоў праграмных і апаратных рашэньняў.

Заснавана як самастойная кампанія 21 ліпеня 1997 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]