Ляды (гміна Чыжы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляды
польск. Lady
Ляды
Першыя згадкі: 1576
Мясцовая назва: Lady
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 43 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.8; 23.5Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.8; 23.5
Ляды на мапе Польшчы
Ляды
Ляды
Ляды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля́ды (па-польску: Lady, па-падляску: Lady[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Побач зь вёскай працякае рака Локніца.

Капліца сьв. Братаў Макавеяў (1942 г.).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве). Меншую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навакольле Лядаў было заселянае ўжо ў цтаражытнасьці, чаго сьведчаньням зьяўляецца магіла пшэворскай культуры (2 ст. да н. э.), якая была знойдзена побач зь вёскай у 1932 г.[4]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску паходзяць з Люстрацыі падляскага ваяводзтва 1576 г., калі тут знаходзіўся адміністрацыйны цэнтар бельскага лясьніцтва для лясоў Бельскай пушчы. У 19 ст. было тут 16 хатаў, у якіх пражывалі 162 жыхары[5]. У міжваенны пэрыяд Ляды прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 104 жыхары (30 палякаў-каталікоў і 74 праваслаўных беларусаў)[6]. У 1942 г. побач зь Лядамі пры крыніцы (па мясцовай традыцыі вада з крыніцы лечыць хваробы) была пабудаваная па ініцыятыве мясцовага жыхара Хвёдара Паўлючука капліца сьв. Братаў Макавеяў. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ляды былі далучаныя да гміны Чыжы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Lady svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
  3. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 траўня 2015 г.
  4. ^ Archeologiczna Ścieżka Edukacyjna (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
  5. ^ Lady (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.