Лянгёй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лянгёй
Longueuil
Лянгёй
Blason ville ca Longueuil (Québec).svg Drapeau ville ca Longueuil (Québec).svg
Герб Лянгёю Сьцяг Лянгёю
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Мантэрэжы
Плошча: 122,90 км²
Насельніцтва: 231 409[1] (2011)
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Паштовы індэкс: J3Y, J3Z, J4G—J4N, J4T, J4V
Геаграфічныя каардынаты: 45°32′ пн. ш. 73°31′ з. д. / 45.533° пн. ш. 73.517° з. д. / 45.533; -73.517Каардынаты: 45°32′ пн. ш. 73°31′ з. д. / 45.533° пн. ш. 73.517° з. д. / 45.533; -73.517
Лянгёй на мапе Канады
Лянгёй
Лянгёй
Лянгёй
http://www.longueuil.ca/

Лянгёй (па-француску: Longueuil) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэжэры. Лянгёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Сьвятога Ляўрэнція насупраць Манрэалю. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек[1], што робіць яго другім паводле велічыні прадмесьцем Манрэаля й пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у правінцыі Квэбэк і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разваліны форту Лянгёй, 1825 год

Купец з форту Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лянгёй як сэньёрыю ў 1657 годзе. Ягоны сын, Шарль Ле Мойн дэ Лянгёй, пабудаваў форт Лянгёй як сваю ўмацаваную рэзыдэнцыі. Ён быў пабудаваны з каменьня паміж 1685 і 1690 гадамі й меў чатыры вежы[2]. У 1845 годзе сэньёрыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лянгёй стаўся мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус гораду. Паміж 1961 і 2002 гадамі мяжы гораду павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб’яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад зьвязаны з Манрэалем лініяй мэтрапалітэну, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]