Лясань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лясань
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 18 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′4.6″ пн. ш. 29°55′49.6″ у. д. / 52.834611° пн. ш. 29.930444° у. д. / 52.834611; 29.930444Каардынаты: 52°50′4.6″ пн. ш. 29°55′49.6″ у. д. / 52.834611° пн. ш. 29.930444° у. д. / 52.834611; 29.930444
Лясань на мапе Беларусі
Лясань
Лясань
Лясань

Ляса́нь[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 18 чал. (2004). Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 95 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўлены археолягамі курганны магільнік (27 насыпаў за 2 км на захад ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як сяліба ў Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе 472 дзесяціны зямлі.

У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 23 жыхары. 9 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Ніва» (цэнтар — вёска Нівы).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]